Темы

Белкаапсаюз ставіць мэту закупляць усе лішкі прадукцыі ў насельніцтва

Белкаапсаюз ставіць мэту закупляць усе лішкі прадукцыі ў насельніцтва. Аб гэтым заявіў 20 мая старшыня Белкаапсаюза Валерый Іваноў на справаздачна-выбарным сходзе прадстаўнікоў членаў саюза.

“Нарыхтоўкі — адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці спажывецкай кааперацыі. Намі забяспечваецца штогадовы рост закупак у насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі. Наша асноўная мэта — закупіць усю прадукцыю, якую нам гатовы прадаць, перапрацаваць яе і рэалізаваць”, — адзначыў Валерый Іваноў. Паводле яго слоў, праводзімая Белкаапсаюзам работа па развіцці нарыхтоўчых комплексаў дала магчымасць за апошнія пяць гадоў павялічыць аб’ём закупак у насельніцтва практычна ў два разы.

Валерый Іваноў канстатаваў, што ў 2014 годзе за здадзеную прадукцыю насельніцтва атрымала Br1,4 трлн. Пры гэтым, паводле яго слоў, закуплены рэкордныя аб’ёмы па такіх відах прадукцыі, як агуркі, морква, лом чорных і каляровых металаў, поліэтылен, шкляная ўпакоўка.

“Для максімальнага асваення лішкаў прымаюцца меры па своечасовым інфармаванні насельніцтва аб патрабаваннях да якасці прадукцыі, закупачных цэнах, месцах размяшчэння прыёмных пунктаў, прыцягнення сезонных нарыхтоўшчыкаў”, — паведаміў старшыня Белкаапсаюза. Таксама праводзяцца абследаванні асабістых падворкаў для заключэння дагавораў на закупку лішкаў прадукцыі. Спажывецкая кааперацыя добраўпарадкуе месцы для рэалізацыі грамадзянамі вырабленай прадукцыі.

Да задач на бягучую пяцігодку Валерый Іваноў аднёс арганізацыю цеснага супрацоўніцтва з фермерскімі гаспадаркамі для круглагадовага задавальнення патрэбнасцей гандлю і стабільнай наяўнасці экспартных рэсурсаў. Паводле яго слоў, неабходна праводзіць планавую мадэрнізацыю, устанаўліваць у сховішчах спецыялізаванае абсталяванне для падрыхтоўкі сельгаспрадукцыі да рэалізацыі ў рознічнай сетцы і на экспарт.

Последние новости

Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 13—14 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Скоро ли введут цифровой белорусский рубль, прокомментировали в Нацбанке

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Пионеры Глусчины отпраздновали 35-летие самоопределения Белорусской республиканской пионерской организации

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

О работе следователя узнали в Глусском райотделе СК

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: нужно мобилизовывать и объединять людей для благоустройства Минска

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

12 сентября — День сотрудника органов предварительного следствия. Поздравление руководства района

12 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем