Темы

Бесправадную сістэму аўтаматычнага рэгулявання ацяплення ў памяшканні распрацавалі ў Беларусі

Бесправадную сістэму аўтаматычнага рэгулявання ацяплення ў памяшканні распрацавалі ў Беларусі, паведаміў дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду Дзмітрый Калінін.

“Гэта сістэма прызначана перш за ўсё для шматкватэрных дамоў і адміністрацыйных будынкаў, такіх як бальніцы, школы, офісы. Яна дае магчымасць кіраваць тэмпературным рэжымам у памяшканнях. У кожным пакоі можна ўстанавіць сваю тэмпературу, і сістэма будзе яе падтрымліваць. Адметная асаблівасць гэтай сістэмы – цэнтралізаванае кіраванне, гэта значыць можна праз планшэт або любое іншае мабільнае ўстройства, знаходзячыся ў любой кропцы, кіраваць тэмпературным рэжымам у доме або офісе”, – расказаў Дзмітрый Калінін.

Устаноўка ўбудоўваецца ў батарэі. “Можна настроіць гэту сістэму так, каб у 10.00 тэмпература зніжалася, таму што нікога ўсё роўна няма дома, а да вяртання гаспадароў, напрыклад, да 18.00, гэта сістэма можа падняць тэмпературу да аптымальнай і камфортнай. Такім чынам, у час ацяпляльнага сезона можна эканоміць каля 30 працэнтаў ад платы за ЖКП”, – адзначыў дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду.

Сістэму распрацавалі ў ТДА “ТахатАксі”. Распрацоўка заняла трэцяе месца ў намінацыі “Лепшы інавацыйны праект” рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2016 года.

Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў праводзіць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях з 2010 года пры ўдзеле Беларускага інавацыйнага фонду, Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрства адукацыі, БРСМ. Удзельнікі конкурсу – ВНУ, дзяржаўныя ўстановы, прадпрыемствы, аўтарскія калектывы, індывідуальныя прадпрымальнікі, фізічныя асобы. Пераможцамі і прызёрамі становяцца праекты з высокай ступенню прапрацоўкі і, адпаведна, гатоўнасці да рэалізацыі.

Последние новости

Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня Независимости помиловал 16 осужденных

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОЧС. Безопасное Купалье

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что будет на «Купалье» в Александрии

2 июля 2025
Читать новость