Темы

Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 жніўня павялічаны да Br175,5

У Беларусі бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года ў разліку на месяц складзе з улікам дэнамінацыі Br175,50. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

БПМ працаздольнага насельніцтва з 1 жніўня па 31 кастрычніка складае Br193,58; пенсіянераў – Br134,40; студэнтаў – Br170,46; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – Br112,30; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – Br155,82; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў – Br191,50.

У сувязі з павышэннем БПМ са жніўня павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым; дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту; дапамогі на дзяцей: пры нараджэнні першага дзіцяці – 10 БПМ, другога і наступных дзяцей – 14 БПМ; па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (1 БПМ); на дзяцей ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (0,5 БПМ), на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў (0,5 БПМ, 0,7 БПМ); на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (0,7 БПМ), і іншыя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца з памеру БПМ.

Таксама з 1 жніўня бягучага года павысіцца крытэрый патрэбнасці пры вызначэнні права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу грамадзян (сем’яў), якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Акрамя таго, будзе праведзены пераразлік штомесячнай сацыяльнай дапамогі, якая прадастаўляецца ў рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД).

Последние новости

АПК

Семинар-совещание по подготовке животноводческих объектов в зимне-стойловый период, по организации кормления и сохранности поголовья прошел в Глусском районе

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость