Темы

Дажджліва і халаднавата будзе ў Беларусі ў выхадныя

Дажджліва і халаднавата будзе ў Беларусі ў выхадныя, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У пятніцу, 12 жніўня, надвор’е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць халаднаватая няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора, ноччу па ўсходзе краіны адчуецца ўплыў атмасфернага фронту. Уначы пераважна ва ўсходніх раёнах, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Тэмпература ўначы складзе 6-12 градусаў, удзень – 16-22 цяпла.

Надвор’е ў суботу, 13 жніўня, будзе вызначаць вобласць павышанага ціску, днём па паўночным захадзе яе абумовіць атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу чакаецца ад 4 да 11 градусаў, удзень – 16-23.

У нядзелю і ў пачатку наступнага тыдня істотных змяненняў у надвор’і чакаць не даводзіцца: рэспубліка будзе знаходзіцца пад уплывам цыклону з цэнтрам над паўночным захадам еўрапейскай тэрыторыі Расіі і яго франтальных сістэм, якія будуць утрымліваць халаднаватае і дажджлівае надвор’е.

Последние новости

Власть

За рождение и воспитание пяти детей глусчанка Светлана Коржнёва удостоена ордена Матери

16 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Краснопольском районе АПИ спас семью

16 сентября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Приходит осень. Прогноз погоды на 17—21 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
Актуально

СПМ в Беларуси с 1 сентября подлежат регистрации в ГАИ. Как ее пройти

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко накануне Дня народного единства вручил госнаграды

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Мы — команда! В Глуске завершилось первенство по мини-футболу

16 сентября 2025
Читать новость