Темы

Галоўным паказчыкам дабрабыту для жыхароў Беларусі з’яўляецца моцнае здароўе — сацапытанне

Для насельніцтва Беларусі галоўным паказчыкам дабрабыту чалавека з’яўляюцца моцнае здароўе і адсутнасць шкодных прывычак. У час сацыялагічнага апытання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам, аб гэтым заявілі 70 працэнтаў рэспандэнтаў.

На другім месцы ў беларускіх грамадзян — высокі ўзровень даходу, матэрыяльная забяспечанасць (64,5 працэнта), на трэцім — наяўнасць моцнай сям’і (63 працэнты), на чацвёртым — станоўчыя чалавечыя якасці, выхаванне, адукаванасць (59,5 працэнта).

Любоў і павага з боку іншых людзей з’яўляюцца крытэрыямі дабрабыту для кожнага другога рэспандэнта (53 працэнты). Паспяховую кар’еру і высокую пасаду вылучаюць 30 працэнтаў апытаных беларусаў.

У час яшчэ аднаго рэспубліканскага сацыялагічнага апытання большасць жыхароў Беларусі (77 працэнтаў) заявіла, што краіне перш за ўсё неабходна захаваць парадак і стабільнасць.

Практычна кожны другі рэспандэнт адзначае, што трэба падтрымліваць цяперашні ўзровень жыцця і дабрабыту грамадзян (51,5 працэнта), узровень аказання медыцынскіх паслуг (49 працэнтаў), суверэнітэт і незалежнасць дзяржавы (49 працэнтаў), якасць прадуктаў харчавання і тавараў прамысловай вытворчасці (45,5 працэнта).

Крыху радзей рэспандэнты адзначаюць дасягненні ў галіне сацыяльна-арыентаванай палітыкі дзяржавы (39 працэнтаў), а таксама поспехі беларускіх спартсменаў (34,5 працэнта).

Абодва нацыянальныя сацыялагічныя апытанні былі праведзены ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і Мінску, раённых гарадах і сельскіх населеных пунктах з 30 верасня па 7 кастрычніка 2015 года.

Последние новости

Образование

В Глусском районе с 8 по 12 сентября проходит Неделя Белорусской республиканской пионерской организации

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко провел встречу с представителем Президента США Джоном Коулом

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко принял верительные грамоты послов зарубежных стран

11 сентября 2025
Читать новость
АПК

У Никиты Прибыша — своя тысяча!

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Госнаград удостоены 68 представителей различных сфер деятельности 

11 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Всемирный день оказания первой помощи отмечается 13 сентября

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем