Темы

Ільготныя пенсіі і розны пенсійны ўзрост для жанчын і мужчын трэба захаваць

Ільготныя пенсіі і розны пенсійны ўзрост для жанчын і мужчын трэба захаваць у Беларусі. Такое меркаванне выказала міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна на прамой тэлефоннай лініі.

Міністру пазваніла жыхарка рэспублікі з прапановай не павялічваць планку для ўсіх, а “ўраўнаваць у правах мужчын і жанчын, зрабіўшы так, каб усе выходзілі на пенсію ў 60 гадоў”. Мар’яна Шчоткіна паспрабавала яе пераканаць: “Мяркуючы па зваротах у Мінпрацы і сацабароны, большасць жанчын прытрымліваюцца іншай думкі. Яны прыводзяць мноства аргументаў. Сярод іх – нагрузка ў дамашняй гаспадарцы, аб’ектыўныя, а часам і суб’ектыўныя абмежаванні ў працаўладкаванні і занятасці і іншыя. Ёсць розныя падыходы да гэтага пытання, і многія краіны прадаўжаюць захоўваць розны пенсійны ўзрост для жанчын і мужчын”.

Адна з прапаноў была адносна льготных пенсій – ліквідаваць іх, а шкоднасць работы ўлічваць у зарплаце. Мар’яна Шчоткіна супраць: не ўлічваць шкодныя ўмовы працы на рабочым месцы немагчыма. “А што датычыцца замены льготнай пенсіі павышанай аплатай, то заканадаўствам такі выбар работніку прадастаўлены. Сёння замест фарміравання права на льготную пенсію ён можа выбраць атрыманне адпаведнай даплаты да заработнай платы”, – нагадала міністр. Дарэчы, пачынаючы з 2009 года датэрміновыя пенсіі паступова выводзяцца за рамкі агульнай пенсійнай сістэмы і пераводзяцца ў асобную прафесійную пенсійную сістэму.

“Павышэнне ўзросту закранае ўсіх, уключаючы і тых, каму пенсія прадастаўляецца на льготных умовах. Але ўзроставы інтэрвал паміж новым пенсійным узростам і ўзростам для выхаду на льготную пенсію захаваецца”, – падкрэсліла Мар’яна Шчоткіна, паведамляе газета “СБ. Беларусь сегодня”.

Последние новости

Власть

За рождение и воспитание пяти детей глусчанка Светлана Коржнёва удостоена ордена Матери

16 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Краснопольском районе АПИ спас семью

16 сентября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Приходит осень. Прогноз погоды на 17—21 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
Актуально

СПМ в Беларуси с 1 сентября подлежат регистрации в ГАИ. Как ее пройти

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко накануне Дня народного единства вручил госнаграды

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Мы — команда! В Глуске завершилось первенство по мини-футболу

16 сентября 2025
Читать новость