Темы

Калі прыходзіць Новы год

Калі прыходзіць Новы год

Што аб’ядноўвае ўсіх дзя-цей? Яны любяць казкі, любяць розныя ласункі і вераць у цуды, асабліва пад Новы год. Ведаючы гэта, дарослыя заўсёды стараюцца парадаваць малых чымсьці смачненькім, расказаць цікавую гісторыю, зрабіць прыемны сюрпрыз, асабліва пад Новы год. Мы гэта робім, таму што любім іх, таму што яны – нашы дзеці.
Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” стала ўжо добрай традыцыяй, не злічыць, колькі ў яе рамках адбылося сустрэч, было паказана тэатралізаваных прадстаўленняў і ўручана падарункаў, прычым як у маштабах усёй краіны, так і ў межах нашага раёна. І вось яна, заключная афіцыйная дабрачынная ёлка раёна. На сцэне мясцовага кінатэатра зіхаціць-пералі-ваецца агеньчыкамі зялёная лясная прыгажуня, вакол яе разгортваецца сапраўдная казачная гісторыя, дзе чарадзейства ідзе разам з сучаснымі тэхналогіямі, а вядомыя ўсім казачныя персанажы сустракаюцца з заморскімі супер-героямі, ідзе адвечная барацьба дабра і зла. У выніку перамагае той, на чыім баку сяброўства, узаемавыручка і жаданне несці радасць. Так павінна быць, гэта разумеюць, у гэта шчыра вераць усе, хто сабраўся ў глядзельнай зале, – 140 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх школ раёна і выхаванцы двух дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Ад імя раённага выканаўчага камітэта ўдзельнікаў свята прывітала намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга, пажадала жыць з верай у дабро і з чаканнем цуда, бо мары і жаданні сапраўды збываюцца. Гэта патрэбна ўсім, асабліва пад Новы год і асабліва ў дзяцінстве, таму першым салодкі падарунак атрымаў самы маленькі ўдзельнік свята, хлопчык Нікіта. Цяжкія пакункі з цукеркамі дасталіся ўсім дзецям, хто быў запрошаны на гэту дабрачынную ёлку, пры гэтым малыя не толькі прымалі падарункі, але і самі расказвалі Дзеду Марозу вершы, спявалі, дружна вадзілі карагоды. І па ўсім гэтым можна смела сказаць: свята адбылося, свята ўдалося, свята выйшла радасным і крыху чароўным. Так бывае заўсёды, калі прыходзіць Новы год.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Аляксандра ДОЛБІКА

Последние новости

Актуально

Вниманию владельцев лодок!

4 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Ветераны посадили аллею

4 мая 2025
Читать новость
АПК

Семинар-совещание по животноводству прошел в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Традыцыйны велапрабег з вельмі сімвалічнай і аб’ядноўваючай назвай“Мы разам!” сабраў глушчан

3 мая 2025
Читать новость
АПК

Полевые работы в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. 3 мая 1945-го

3 мая 2025
Читать новость