Темы

Класіфікатар спецыяльнасцей у Беларусі істотна рэфармуюць

Класіфікатар спецыяльнасцей у Беларусі істотна рэфармуюць, паведаміў у інтэрв’ю “Настаўніцкай газеце” начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

Спецыяліст расказаў, што адначасова з новай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі фактычна завершана распрацоўка новага Агульнадзяржаўнага класіфікатара “Спецыяльнасці і кваліфікацыі”. “У новым класіфікатары будуць рэалізаваны зусім новыя падыходы, якія істотна адрозніваюцца ад папярэдніх. У прыватнасці, спецыяльнасці будуць гарманізаваны з відамі эканамічнай дзейнасці, афіцыйна зацверджанымі ў нашай краіне, а таксама з Міжнароднай стандартнай класіфікацыяй адукацыі”, – праінфармаваў Сяргей Каспяровіч.

“Важнай асаблівасцю новага класіфікатара з’яўляецца тое, што будуць поўнасцю выключаны раней існуючыя спецыялізацыі, а таксама напрамкі спецыяльнасцей. Цяпер у адпаведнасці з новым класіфікатарам будзе адна базавая класіфікацыйнай адзінка – спецыяльнасць”, – растлумачыў прадстаўнік Мінадукацыі.

Прадугледжваецца, што ўніверсітэты, ажыццяўляючы падрыхтоўку па той ці іншай спецыяльнасці, змогуць фарміраваць сваю прафілізацыю з улікам патрэбнасцей рынку працы, моладзі і сваіх рэсурсаў у памеры да 50-60 працэнтаў вучэбнага часу ў бакалаўрыяце і да 70 працэнтаў – у магістратуры. “У рамках гэтага часавага рэсурсу ўніверсітэт сам напаўняе прафілізацыю з улікам патрэбнасцей заказчыкаў кадраў, узгадняючы з імі той ці іншы напрамак”, – дадаў спецыяліст.

Последние новости

Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко открыл XXXIV “Славянский базар в Витебске”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино прошел сельский сход. Фоторепортаж

10 июля 2025
Читать новость