Темы

Колькасць гадзін на беларускую мову павялічыцца за кошт скарачэння факультатываў

Колькасць гадзін на беларускую мову павялічыцца за кошт скарачэння факультатываў, паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна 19 лютага на прэс-канферэнцыі “Папулярызацыя беларускай мовы: сучаснасць і перспектывы”.

Як адзначыла Ірына Булаўкіна, павелічэнне колькасці гадзін на вывучэнне беларускай мовы адбудзецца за кошт скарачэння колькасці гадзін на факультатыўныя заняткі. “Тым самым максімальная нагрузка на вучня не будзе павялічана”, – сказала яна.

Галоўны спецыяліст упраўлення растлумачыла, што з наступнага навучальнага года з другога класа ў школах, незалежна ад мовы навучання, на беларускую і рускую мовы адводзіцца аднолькавая колькасць гадзін, як і на беларускае і рускае літаратурнае чытанне: на вывучэнне моў – тры гадзіны, літаратуры – дзве гадзіны ў тыдзень. Праз год новаўвядзенне з’явіцца ў другім-трэцім класах, праз два гады – у другім, трэцім і чацвёртым класах. “Такім чынам у пачатковай школе на працягу трох гадоў адбудзецца паступовы пераход да вывучэння дзвюх дзяржаўных моў у роўнай колькасці гадзін”, – дадала Ірына Булаўкіна.

Увядзенне аднолькавай колькасці гадзін выклікана неабходнасцю стварэння роўных умоў вучням, якія навучаюцца ў беларускамоўных і рускамоўных школах, для вывучэння гэтых прадметаў і захавання прынцыпу пераемнасці на першай і другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

У першым класе колькасць гадзін застанецца ранейшай, таму што вучні толькі пачынаюць вывучаць грамату, фарміруюцца базавыя веды, уменні і навыкі чытання і пісьма.

Загадчыца кафедры маладзёжнай палітыкі і сацыякультурнай камунікацыі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы кандыдат культуралогіі Людміла Кажухоўская ў сваю чаргу расказала, якія новаўвядзенні запланаваны для адукацыі настаўнікаў. “У гэтым годзе мы наладзілі цудоўную праграму павышэння кваліфікацыі “Беларуская мова як сродак педагагічнай, навуковай і творчай дзейнасці”. Назіраем празмерную цікавасць выкладчыкаў да гэтай праграмы”, – заўважыла яна.

Паводле слоў Людмілы Кажухоўскай, з гэтага года ў праграму дзяржаўных навуковых даследаванняў уключаны заданні па стварэнні цэнтра сертыфікацыі беларускай мовы як замежнай, арыентаванага на замежных грамадзян. Будуць распрацаваны дзяржаўныя стандарты па беларускай мове як замежнай, тыпавыя, сертыфікацыйныя тэсты. “Спадзяюся, што вельмі хутка ў нас у Беларусі будзе дзяржаўны цэнтр сертыфікацыі беларускай мовы як замежнай”, – рэзюмавала яна.

Последние новости

Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси. 1943—1944

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024