Темы

Мінадукацыі Беларусі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання

Графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі ад 13 красавіка 2015 года нумар 19 “Аб правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2015 годзе”. Як паведамілі ў прэс-цэнтры, ЦТ будзе праводзіцца з 14 па 27 чэрвеня, рэзервовы дзень — 2 ліпеня.

У параўнанні з 2014 годам у пералік уступных іспытаў уведзена кітайская мова; у адзін дзень плануецца правядзенне ЦТ адначасова па двух вучэбных прадметах (сусветная гісторыя навейшага часу і геаграфія). Беларуская мова пройдзе 14 чэрвеня (нядзеля), руская мова — 15 чэрвеня (панядзелак), грамадазнаўства — 17 чэрвеня (серада), біялогія — 19 чэрвеня (пятніца), матэматыка — 20 чэрвеня (субота), гісторыя Беларусі — 22 чэрвеня (панядзелак), хімія — 23 чэрвеня (аўторак), фізіка — 24 чэрвеня (серада), замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 25 чэрвеня (чацвер), Сусветная гісторыя навейшага часу і геаграфія — 27 чэрвеня (субота).

Пастановай нумар 19 таксама ўстаноўлены пералік пунктаў правядзення ЦТ і час пачатку ЦТ, час работы пунктаў рэгістрацыі. Так, час работы пунктаў рэгістрацыі — з 9.00 да 19.00 (у суботнія і нядзельныя дні — з 9.00 да 18.00).

У гэтым годзе зарэгістравацца на ЦТ у Магілёўскай вобласці можна:

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт філіял “Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж”,

дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі “Беларуска-Расійскі ўніверсітэт”,

установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія”,

установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт” Бабруйскі філіял,

установа адукацыі “Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж”,

установа адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання”,

установа адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”

Последние новости

Общество

Наши люди. Мастер по техническому обслуживанию и ремонту внутренних газопроводов и внутридомового газового оборудования Глусского района газоснабжения Игорь Антюшеня

7 сентября 2025
Читать новость
Актуально

С Днем работников нефтяной, газовой и топливной промышленности! Поздравление руководства района

7 сентября 2025
Читать новость
Образование

Белгосстрах принес подарки первоклассникам Глусской средней школы № 1

6 сентября 2025
Читать новость
Спорт

Смольский завоевал бронзу в спринте на первом этапе Кубка Содружества по биатлону

5 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложили создать в Беларуси криптобанк

5 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Дети не пострадали: в Мозыре произошло возгорание в квартире

5 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем