Темы

Незвычайныя экскурсіі па Беларусі правядуць бясплатна 23 і 24 красавіка

Бясплатныя экскурсіі па Беларусі пройдуць 23 і 24 красавіка ў час “Фэсту экскурсаводаў”, паведаміў гісторык, прадстаўнік аргкамітэта фестывалю Цімафей Акудовіч.

“У гэтым годзе мы паспрабуем зрабіць “Фэст экскурсаводаў” яшчэ больш маштабным і цікавым. Разлічваем, што будзе больш як 100 экскурсій, прычым яны пройдуць не толькі ў Мінску, але і абласных гарадах, раённых цэнтрах. У планах пашырыць формы экскурсій – будуць экскурсіі на веласіпедах, джыпах, байдарках, спецыяльныя мерапрыемствы плануецца арганізаваць для дзяцей, людзей з абмежаванымі магчымасцямі”, – расказаў Цімафей Акудовіч. Фестываль падтрымае Міністэрства спорту і турызму.

Фестываль прысвечаны Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін (Дню сусветнай спадчыны), які адзначаецца 18 красавіка. Як расказаў Цімафей Акудовіч, Міжнародны савет па захаванні помнікаў і славутых мясцін (ICOMOS) аб’явіў 2016-ы годам помнікаў спорту, таму беларускі фестываль таксама закране гэту тэматыку.

“У бягучым годзе мы паспрабуем арганізаваць цікавыя экскурсіі менавіта па спартыўных аб’ектах. Канкрэтныя спарткомплексы і мясціны пакуль не вызначаны, але такія экскурсіі абавязкова будуць – мяркую, людзям цікава даведацца пра гісторыю спорту ў нашай краіне і перспектывы”, – дадаў ён.

Аргкамітэт мерапрыемства адкрыты для прапаноў – усе экскурсаводы, якія жадаюць паўдзельнічаць у мерапрыемстве, могуць падаць заяўку да 1 красавіка. Спіс бясплатных экскурсій, на якія можна будзе запісацца турыстам, з’явіцца на партале Guides.by за некалькі тыдняў да фестывалю.

“Фэст экскурсаводаў” праводзіцца ў Беларусі з 2009 года. Традыцыйна экскурсіі арганізуюцца на некалькіх мовах.

Последние новости

Образование

Заглянули в школьную столовую Заелицкой СШ

15 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Ко Дню народного единства в библиотеках Глусского района оформлены тематические выставки

15 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Новшества в оплате ЖКУ

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

«Что случилось на границе? Поляки чудят?» Лукашенко принял с докладом председателя ГТК

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

15 сентября — День библиотек Беларуси! Поздравление руководства района

15 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОВД. Что грозит за выращивание наркосодержащих растений?

14 сентября 2025
Читать новость