Темы

Павышэння цэн на харчовыя тавары ў 2015 годзе не прадбачыцца

Павышэння цэн на прадуктовыя тавары ў 2015 годзе не прадбачыцца. Аб гэтым заявіў 20 мая журналістам у час адкрыцця XIII Рэспубліканскага экалагічнага форуму віцэ-прэм’ер Беларусі Міхаіл Русы.

“У гэтым годзе мы плануем атрымаць ураджай не ніжэйшы за леташні і робім усё для гэтага: пасеялі нармальна, вядзём работы. Пакуль разлікі на ўраджай даюць магчымасць аб гэтым гаварыць. Чым больш будзе прадукцыі, тым большая канкурэнцыя, а значыць, ніжэйшыя цэны. Мы лічым, што павышэння цэн на харчовыя тавары не будзе”, — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Міхаіл Русы нагадаў: індэкс харчовых тавараў у першым квартале 2015 года склаў 98 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года.

XIII Рэспубліканскі экалагічны форум праходзіць у Мінску. Ён уключае пленарнае пасяджэнне на тэму “Экалагізацыя эканомікі Рэспублікі Беларусь” і секцыйныя мерапрыемствы па тэмах “Устойлівае развіццё і зялёная эканоміка”, “Вада”, “Глебы”, “Экалагічная адукацыя”. У ходзе дзелавой праграмы прадстаўнікі органаў улады, бізнесу, навукі, адукацыі, міжнародных арганізацый і грамадскасці прадстаўляюць для абмеркавання свае пункты гледжання на вырашэнне праблем экалагічнай мадэрнізацыі эканомікі.

Акрамя таго, запланавана правядзенне І Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “Зялёны дом”, арганізатарам якой з’яўляецца ўнітарнае прадпрыемства “Белінтэрэкспа” Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Рэспубліканскі экалагічны форум — масавае мерапрыемства, асноўнымі мэтамі якога з’яўляюцца кансалідацыя і актывізацыя ўсіх слаёў грамадства ў вырашэнні праблем аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Форум накіраваны на павышэнне экалагічнай культуры насельніцтва, прапаганду прынцыпаў устойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем