Темы

Прыходзьце на Масленіцу!

Прыходзьце на Масленіцу!

 

Ну вось і дачакаліся! Хоць наперадзе яшчэ ўсяго хопіць — і завірух, і снегу, і мароз можа яшчэ ціскануць градусаў пад дваццаць, але ж заўтра ўжо 1 сакавіка — вясна! З гэтым вас, паважаныя чытачы, і віншуем. А паслязаўтра, 2 сакавіка, у 11 гадзін, раім усім глушчанам і жыхарам раёна прагуляцца да кінатэатра “Арыён”. Там будзе наладжана народнае масленічнае гулянне. Супрацоўнікі раённага Дома культуры падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне “Масленіца прыйшла”, а народны фальклорны ансамбль “Спадчына” — канцэрт “Ой, вясна красна!”. Для смелых і дужых будуць арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы, у тым ліку ўжо традыцыйнае перацягванне каната. Чым не нагода пабалець за сваіх калег, родных і блізкіх? Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у гульнёвай праграме “Масленічныя забавы”, паглядзець на вырабы майстроў Заеліцкага Дома рамёстваў (а там і праўда ёсць што паглядзець і што купіць). Ласуноў, несумненна, прывабяць стравы нацыянальнай беларускай кухні “Бліны і аладкі духмяны ды сладкі” ад аматарскага аб’яднання “Гаспадынька” Глускага РДК. Адным словам, кожны зможа знайсці падчас гуляння занятак на свой густ. Прыходзьце — не пашкадуеце!

Фото http://www.pravda.ru/

Последние новости

Власть

За рождение и воспитание пяти детей глусчанка Светлана Коржнёва удостоена ордена Матери

16 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Краснопольском районе АПИ спас семью

16 сентября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Приходит осень. Прогноз погоды на 17—21 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
Актуально

СПМ в Беларуси с 1 сентября подлежат регистрации в ГАИ. Как ее пройти

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко накануне Дня народного единства вручил госнаграды

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Мы — команда! В Глуске завершилось первенство по мини-футболу

16 сентября 2025
Читать новость