Темы

Рашэннем савета спецфонду Прэзідэнта Беларусі па сацпадтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў заахвочаны 513 чалавек

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнні савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, паведамілі з прэс-службы беларускага лідара.

Распараджэннем нумар 116 рп кіраўніка дзяржавы ад 2 ліпеня зацверджаны рашэнні савета аб заахвочванні 513 навучэнцаў і студэнтаў.

У прыватнасці, назначаны стыпендыі Прэзідэнта Беларусі ў памеры Br876 тыс. штомесяц студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі (181 чалавек); заахвочвальныя стыпендыі фонду (Br720 тыс. у месяц) на адзін каляндарны год з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду пераможцам міжнародных алімпіяд і канферэнцыі юных вучоных (4 чалавекі).

Прысуджаны таксама грашовыя прэміі (ад Br7,2 млн да Br9,9 млн) з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду 19 пераможцам міжнародных алімпіяд па матэматыцы, фізіцы, інфарматыцы, экалогіі, хіміі, конкурсаў навукова-тэхнічных праектаў маладых вынаходнікаў.

Акрамя таго, заахвочаны грашовымі прэміямі 282 пераможцы шэрага рэспубліканскіх і 27 пераможцаў іншых алімпіяд і конкурсаў па розных прадметах.

Прыняцце дакумента накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх развіцця.

Последние новости

Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем