Темы

Сіла, трапнасць і камандны дух

На раённым свяце “Дажынкі-2014”, што адбылося ў Катцы на мінулым тыдні, прайшло нямала спартыўных спаборніцтваў, у тым ліку ў рамках раённай спартакіяды сярод СВК. Гаворка ідзе пра спаборніцтвы па міні-футболе, у якіх прынялі ўдзел чатыры каманды. У выніку праведзеных сустрэч перамога дасталася футбалістам СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, на другім месцы — гаспадары пляцоўкі, каманда СВК “Калгас “Зара”, трэцімі сталі спартсмены з эксперыментальнай базы “Глуск”, за імі каманда СВК “Дружба”.

Нямала было жадаючых памерацца сіламі праз падніманне гіры: 25 чалавек пачаргова падыходзілі да 16-кілаграмовага снарада. Найбольшы вынік — 80 падніманняў — паказаў Ігар Паўлях; 43 разы падняў гіру і заняў другое месца Уладзімір Лясун, 37 падніманняў і трэцяе месца — за Уладзімірам Тупіцам.

Цікава і з не меншым напружаннем для гледачоў і, зразумела, саміх удзельнікаў прайшлі спаборніцтвы па армрэстлінгу. Тут па сіле рук і хуткасці рэакцыі не было роўных Міхаілу Багуку — ён стаў пераможцам. Другое месца заняў Дзмітрый Каржнёў, трэцім у спаборніцтвах па армрэстлінгу быў Уладзімір Лясун.

Спецыфіка такога віду спорту, як дартс, дазваляе спаборнічаць людзям рознага ўзросту і роду заняткаў, таму ці дзіўна, што на прайшоўшых у Катцы спаборніцтвах на трапнасць быў сярод прызёраў і школьнік, Міша Кульба, які заняў 3-е месца, былі і больш вопытныя ўдзельнікі, гэта Андрэй Мядзведка, за якім 2-е месца, а пераможцам стаў Леанід Папкоўскі, ён набраў 47 ачкоў з 60 магчымых.

У насычанай спартыўнай праграме раённых “Дажынак” было таксама і перацягванне каната. Як патлумачылі нам у аддзеле адукацыі, спорту і турызму, усе пераможцы і прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі. Агульны прэміяльны фонд спартыўных мерапрыемстваў склаў паўтара мільёна рублёў.

Последние новости

Актуально

Глусский РОВД. Что грозит за выращивание наркосодержащих растений?

14 сентября 2025
Читать новость
Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 13—14 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Скоро ли введут цифровой белорусский рубль, прокомментировали в Нацбанке

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Пионеры Глусчины отпраздновали 35-летие самоопределения Белорусской республиканской пионерской организации

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

О работе следователя узнали в Глусском райотделе СК

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: нужно мобилизовывать и объединять людей для благоустройства Минска

12 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем