Темы

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 1 красавіка будзе зніжана да 24 працэнтаў гадавых

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 1 красавіка будзе зніжана на 1 працэнтны пункт да 24 працэнтаў гадавых, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

“Дзейнічаючы ў рамках абазначанай задачы па зніжэнні памеру рызыка-прэміі ў кошце крэдытаў і з улікам аналізу існуючых рызык, праўленне Нацыянальнага банка прыняло рашэнне аб зніжэнні з 1 красавіка памеру стаўкі рэфінансавання Нацбанка на 1 працэнтны пункт да 24 працэнтаў гадавых”, – адзначылі спецыялісты.

Адначасова ў Беларусі зніжаецца нарматыў фонду абавязковых рэзерваў – на 0,5 працэнтнага пункта да 7,5 працэнта.

Як падкрэслілі ў прэс-службе, у Беларусі адбудзецца ўзмацненне парадку фарміравання банкамі рэзерву на пакрыццё магчымых страт па спецыяльных партфелях аднародных крэдытаў у выпадку, калі працэнтная стаўка па крэдытах, прадастаўленых юрыдычным асобам у беларускіх рублях, перавышае ўстаноўлены рэгулятарам узровень.

З 1 красавіка памер гэтага ўзроўню зніжаецца з 1,2 да 1,1 стаўкі па пастаянна даступных аперацыях Нацыянальнага банка ў форме крэдыту авернайт. “Гэта зменіць верхні ўзровень ставак па рублёвых крэдытах юрыдычным асобам, што не патрабуе прыняцця банкамі дадатковых дзеянняў па абмежаванні рызык, з 36 працэнтаў да 33 працэнтаў гадавых”, – растлумачылі спецыялісты.

Адначасова ў мэтах мінімізацыі рызык для фінансавай стабільнасці прынята рашэнне аб унясенні змянення ў пастанову Нацбанка ад 22 красавіка 2015 года нумар 242 “Аб абмежаванні ставак дэпазітнага рынку шляхам карэкціроўкі рэзервовых патрабаванняў”. Яно прадугледжвае павелічэнне рэзервовых патрабаванняў у выпадку ўстанаўлення банкамі ставак па новых тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) юрыдычных асоб у нацыянальнай валюце, якія перавышаюць узровень 0,9 стаўкі па пастаянна даступных аперацыях рэгулятара ў форме крэдыту авернайт.

На працягу першага паўгоддзя 2016 года Нацбанк прадоўжыць палітыку, накіраваную на зніжэнне памеру рызыка-прэміі ў кошце рублёвых крэдытаў. “Пры гэтым прыняцце далейшых канкрэтных мер у гэтым напрамку будзе ажыццяўляцца з улікам аналізу макраэканамічных рызык і ўздзеяння на эканоміку ўжо прынятых рашэнняў”, – канстатавалі спецыялісты.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, спажывецкія цэны ў лютым 2016 года ў гадавым выражэнні выраслі на 12,8 працэнта ў параўнанні з тым жа месяцам 2015 года. Іх павелічэнне адбылося ў асноўным у выніку павышэння тарыфаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, што не ўплывае на трэндавую інфляцыю.

Стрымліванне інфляцыйных працэсаў з’яўляецца першачарговай задачай грашова-крэдытнай палітыкі ў 2016 годзе. Плануецца, што прырост спажывецкіх цэн у 2016 годзе ў гадавым выражэнні складзе не больш як 12 працэнтаў. У Нацбанку пры гэтым заўважылі, што сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых крэдытах банкаў эканоміцы ў лютым бягучага года ў намінальным выражэнні склалася на ўзроўні 33,1 працэнта гадавых, у рэальным выражэнні (з улікам прагназуемай інфляцыі) – амаль 20 працэнтаў гадавых.

У Беларусі апошні раз стаўка рэфінансавання змянялася 9 студзеня 2015 года. Тады яна была павялічана на 5 працэнтных пунктаў.

Последние новости

Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня народного единства помиловал 25 человек

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию и прием граждан в Глусском райисполкоме 19 сентября проведет Александр Жигун

17 сентября 2025
Читать новость