Темы

У Беларусі не плануецца змяняць узроставыя рамкі для надбаўкі да пенсіі за даўгалецце

У Беларусі не плануецца змяняць узроставыя рамкі для надбаўкі да пенсіі за даўгалецце. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў на анлайн-канферэнцыі, якая прайшла на сайце ведамства.

З 2012 года да пенсій пастаянна пражываючых у Беларусі непрацуючых пенсіянераў ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў, якія знаходзяцца на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацабароне, устаноўлены штомесячныя даплаты: для людзей ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў памер даплаты складае 75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце, пасля дасягнення 80 гадоў памер гэтай даплаты павялічваецца да 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

“У існуючай дэмаграфічнай сітуацыі, калі пенсійная нагрузка на эканамічна актыўнае насельніцтва расце, пашыраць кола атрымальнікаў узроставых даплат да пенсій не плануецца”, – адзначыў Валерый Кавалькоў.

Што датычыцца павелічэння памераў даплат, то яны пераразлічваюцца ў сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, растлумачыў намеснік міністра. У бягучым годзе даплаты павышаліся ў лютым, красавіку (з даплатай за сакавік), маі і жніўні. Так, са жніўня памеры даплат складаюць Br33 для людзей ва ўзросце 75-79 гадоў і Br44 – ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым.

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость