Темы

У месцах пазбаўлення волі знаходзяцца больш як 4 тыс. асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў

У месцах пазбаўлення волі ў Беларусі знаходзяцца больш як 4 тыс. асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў. Аб гэтым паведаміў 8 красавіка журналістам начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргей Дарошка.

«На сённяшні дзень у месцах пазбаўлення волі знаходзяцца крыху больш як 4 тыс. асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў. Прыкладна 1 140 чалавек, у адносінах да якiх прыгаворы ўступiлi ў законную сілу, знаходзяцца ў следчых ізалятарах і чакаюць адпраўкі ў калоніі», — сказаў Сяргей Дарошка.

Начальнік дэпартамента адзначыў, што МУС стварыла дзве калоніі: для раней судзімых і ўпершыню асуджаных за гэтыя злачынствы.

«На сённяшняй нарадзе Прэзідэнт запатрабаваў узмацніць патрабаванні да ўмоў утрымання гэтых злачынцаў. Мы ўзмоцнім дысцыплінарную практыку ў адносінах да асуджаных, больш якасна будзем падыходзіць да пытанняў арганізацыі іх працы. Маральна-бытавыя ўмовы для гэтых асоб будуць значна горшымі, чым для ўсіх астатніх асуджаных», — адзначыў начальнік ДВП.

Пры гэтым Сяргей Дарошка адзначыў, што падыходы да кожнага зняволенага будуць індывідуальнымі.

Последние новости

Происшествия

На пожаре в Жлобинском районе спаслись двое детей

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Пообщались с каменщиками Глусской ПМК № 249 Александром Ворониным и Дмитрием Дещеней

6 мая 2026
Читать новость
Культура

Районный конкурс художественного творчества «Я пою и говорю о Родине» прошел в Глуске

6 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Неделя консультирования «Всё для семьи» пройдет с 11 по 15 мая

6 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 11 по 17 мая на территории Глусского района пройдет республиканская профилактическая акция «Дом без насилия»

6 мая 2026
Читать новость
Происшествия

Работники МЧС помогли мужчине, нога которого застряла в мотокультиваторе

6 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем