Темы

У першыя месяцы пасля дэнамінацыі ў Беларусі эксперты прагназуюць усплёск падробак

У першыя месяцы пасля дэнамінацыі ў Беларусі эксперты прагназуюць усплёск нізкаякасных падробак. Аб гэтым 26 красавіка паведаміў журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Сяргей Яўмененка.

“Усплёск так званых фанцікаў – падробак не вельмі высокай якасці – чакаецца незадоўга да дэнамінацыі і ў першыя месяцы пасля яе. Пакуль што фальшываманетчыкі бачаць новыя грошы толькі на малюнку, таму толькі праз нейкі час магчыма з’яўленне больш “якасных” падробак”, – сказаў Сяргей Яўмененка.

Начальнік галоўнага ўпраўлення крыміналістычных экспертыз цэнтральнага апарату Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Дзмітрый Гулідзін дадаў, што ступень аховы беларускіх грошай новага ўзору вельмі высокая, і адрозніць падробку пры ўважлівым разглядзе будзе адносна проста нават звычайнаму чалавеку. Дзмітрый Гулідзін звярнуў увагу, што пасля дэнамінацыі Беларусь абзавядзецца манетамі, вывучыць знешні выгляд якіх трэба было б асабліва дасканала з-за таго, што спосабы аховы такога віду грошай грамадзянам малавядомыя.

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость