Темы

У РНПЦ дзіцячай хірургіі штодзень паступае ад 3 да 5 дзяцей, якія праглынулі манеты

У Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі штодзень паступае ад 3 да 5 дзяцей, якія праглынулі манеты, паведаміў журналістам загадчык аддзела дзіцячай хірургіі РНПЦ дзіцячай хірургіі Аляксандр Свірскі.

У цэлым ступень траўматызацыі страўнікава-кішачнага тракта залежыць ад памеру іншароднага цела, часу знаходжання яго ў арганізме і фізіка-хімічных уласцівасцей. З манет самымі небяспечнымі ў гэтым плане лічацца дробныя. Калі яны трапяць у рот на ўдыху, могуць апынуцца ў дыхальных шляхах. У такім выпадку перакрываецца дыханне, і на працягу мінуты можа настаць смерць дзіцяці. Другі варыянт – прадмет трапляе ў страўнікава-кішачны тракт. Манета вялікага дыяметру ў страваводзе ў месцах звужэння можа стаць упоперак, тым самым выклікаць змярцвенне яго сценкі. Пры гэтым узнікае запаленне ў грудной поласці, лятальнасць пры якім дасягае 50-70 працэнтаў. Пры пераходзе ў страўнік іншароднае цела можа выклікаць рэакцыю ў выглядзе ірвоты, тады манета зноў трапляе або ў стрававод, дзе засядзе, або на ўдыху – у дыхальныя шляхі.

Сур’ёзную небяспеку ўяўляюць батарэйкі. Гэтыя іншародныя целы могуць прапаліць сценкі не толькі стрававода, але і суседніх органаў – той жа трахеі. Гэты орган у дзяцей пакуль яшчэ ніхто не навучыўся замяшчаць. З пяці дзяцей, якія праглынулі батарэйкі, якім спрабавалі дапамагчы ў РНПЦ, трое загінулі.

Аляксандр Свірскі заклікаў дарослых звярнуць увагу на тыя рэчы, якія знаходзяцца ў зоне дасягальнасці дзіцяці. Трэба апусціцца на ўзровень вачэй малыша і прааналізаваць усе траўманебяспечныя прадметы. Важна помніць, што дзіця пазнае свет праз смакавыя рэцэптары.

Последние новости

Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость