Темы

Устаноўка апавяшчальнікаў чаднага газу ў кватэрах можа стаць абавязковай у 2017 годзе

Устаноўка апавяшчальнікаў чаднага газу ў кватэрах можа стаць абавязковай у 2017 годзе. Адпаведны праект пастановы Савета Міністраў распрацаваны ў Міністэрстве энергетыкі, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.

Праектам пастановы прадугледжана ўнясенне дапаўненняў і змяненняў у Правілы карыстання газам у быце. У прыватнасці, дапоўнены парадак праверкі стану і прачысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў у жылых і нежылых памяшканнях, устаноўлена форма акта праверкі тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў у газіфікаваных памяшканнях.

Згодна з пастановай, памяшканні, у якіх устаноўлена газавыкарыстальнае абсталяванне з арганізаваным адводам прадуктаў згарання, павінны быць абсталяваны аўтаномнымі сігналізатарамі (апавяшчальнікамі) выяўлення чаднага газу. Месца ўстаноўкі апавяшчальніка вызначаецца ў адпаведнасці з інструкцыяй арганізацыі-вытворцы гэтага апавяшчальніка.

У выпадку прыняцця пастановы яе асноўныя нормы пачнуць дзейнічаць праз тры месяцы, такім чынам, устаноўка апавяшчальнікаў чаднага газу ў кватэрах можа стаць абавязковай ужо ў 2017 годзе.

Паводле інфармацыі Мінэнерга, прыняцце пастановы дасць магчымасць узмацніць адказнасць спажыўцоў газу, газазабеспячальных арганізацый, арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, упаўнаважаных асоб за бяспечнае і рацыянальнае выкарыстанне газу ў быце, павысіць бяспеку пры карыстанні газам у быце.

Дакумент накіраваны на ўзгадненне ў рэспубліканскія органы дзяржкіравання, іншыя дзяржарганізацыі, выканаўчыя камітэты.

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость