Темы

Узровень малазабяспечанасці беларускіх сем’яў склаў 3,6 працэнта

У Беларусі, паводле даных выбарачнага абследавання, доля дамашніх гаспадарак з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму (нацыянальную мяжу малазабяспечанасці) у студзені-верасні 2015 года склала 3,6 працэнта (у студзені-верасні 2014 года – 3,5 працэнта). Гэты паказчык у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу складаў 2,8 працэнта (супраць 2,7 працэнта), у сельскіх населеных пунктах – 5,6 працэнта (супраць 5,3 працэнта), паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паводле слоў спецыялістаў, у студзені – верасні бягучага года разліковая велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва склала Br1 млн 521,8 тыс. у месяц.

У студзені – верасні 2015 года наяўныя рэсурсы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі Br9 млн у месяц і ў параўнанні са студзенем – вераснем 2014 года павялічыліся на Br1,3 млн, або на 16,3 працэнта.

Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, атрыманых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

Спажывецкія расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку ў параўнанні са студзенем-вераснем 2014 года павялічыліся на Br0,6 млн (на 10,8 працэнта) і склалі ў студзені-верасні бягучага года Br6,3 млн у месяц. У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на прадукты харчавання склала 42,2 працэнта (у студзені-верасні 2014 года – 41,8 працэнта), на куплю нехарчовых тавараў – 33,2 працэнта (супраць 35,1 працэнта), на аплату паслуг – 22,3 працэнта (супраць 20,6 працэнта).

Спажывецкія расходы – грашовыя расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы расходы на харчаванне па-за домам), куплю алкагольных напіткаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі і страхавыя ўзносы, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (уклады ў банкі, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і г.д.).

Последние новости

Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем