Темы

2017 год: паказчыкі, заданні, праграмы

За 2017 год у Глускі раён патрэбна прыцягнуць 100 тысяч долараў прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, такая лічба была агучана на 23-й чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, дзе разглядаўся прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Глускага раёна на 2017 год.

Выступаючы з дакладам, намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Алена Булатоўская назвала чатыры ключавыя паказчыкі, па якіх будзе ацэньвацца эфектыўнасць работы мясцовай выканаўчай улады. Прамыя замежныя інвестыцыі — адзін з іх. Яшчэ два важныя паказчыкі — гэта экспарт тавараў і паслуг без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання, яны павінны скласці: тавараў— 106,1, паслуг — 104,8 працэнта да ўзроўню 2016 года. Вызначальнай у ацэнцы работы раённай выканаўчай улады лічыцца таксама колькасць працаўладкаваных грамадзян на новыя створаныя рабочыя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў, вызначаны для нашага раёна паказчык — 25 чалавек.

Што да заданняў на 2017 год, то сюды ўваходзяць выручка ад рэалізацыі прадукцыі на аднаго работніка, вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі, рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі, аб’ём будаўнічых падрадных работ, а таксама заработная плата — яе сярэдні памер па выніках года павінен скласці 527,8 рубля.

Між тым, як адзначыла Алена Булатоўская, за першыя тры кварталы 2016 года з сямі ключавых паказчыкаў раён выканаў чатыры: экспарт паслуг павялічыўся ў 6,9 раза пры заданні 106,3 працэнта, а інвестыцыі ў асноўны капітал за кошт замежных крыніц павялічыліся ў 10,4 раза пры заданні 103 працэнты. Акрамя таго, выкананы паказчыкі па працаўладкаванні грамадзян на новыя створаныя рабочыя месцы за кошт адкрыцця новых прадпрыемстваў і вытворчасцей і за кошт стварэння новых прадпрыемстваў. Сярод нявыкананых паказчыкаў — увод у эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў: пры гадавым заданні 1 800 за дзевяць месяцаў быў уведзены 721 квадратны метр.

Зацвердзіўшы прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэт раёна на 2017 год (з дакладам па бюджэце выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Іна Глаз), дэпутаты зацвердзілі і рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне Дзяржаўных праграм “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь”, “Культура Беларусі”, “Адукацыя і маладзёжная палітыка”, а таксама праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь, усе яны разлічаны на перыяд з 2016 па 2020 год. Каб гэтыя праграмы не засталіся на паперы, а былі выкананы, зазначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, нам усім патрэбна шмат і плённа працаваць. Такую думку дэпутаты і павінны данесці ў калектывы, дзе яны працуюць, і да ўсіх выбаршчыкаў, сярод якіх яны жывуць.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость