Темы

Не ўсё так проста вырашаецца

Шэсць зваротаў паступіла на прамую лінію, якую ў мінулую суботу праводзіў старшыня Глускага райвыканкама Юрый Дымша. Пытанні тычыліся судова-прававых адносін, працы і заработнай платы, камунальна-бытавога абслугоўвання, жылля, гандлю і грамадскага харчавання, а таксама газіфікацыі аграгарадкоў. У большасці сваёй яны закранаюць асабістыя інтарэсы грамадзян, але ёсць і тыя, што маюць грамадскі рэзананс. Гэта, у прыватнасці, перабоі з вадой у Дуброве. Кіраўнік раёна ўзяў гэта пытанне пад свой кантроль і даў распараджэнне разгледзець магчымасць перадачы водаправода на баланс УКП “Жылкамгас”. Не першы раз глушчане ўзнімаюць пытанне адкрыцця ў Глуску дзіцячага кафэ. Справа гэта патрэбная, упэўнены Юрый Дымша, але і ад праблемы рэнтабельнасці сёння адмахнуцца нельга, таму найбольш верагодным бачыцца варыянт работы такога кафэ ў летні перыяд. Разгледзець такі варыянт і даручана кіраўніцтву раённага спажывецкага таварыства. Што да рэканструкцыі басейна, то, зноў-такі, ніхто не ставіць пад сумненне карысць гэтага аб’екта, аднак, каб ён мог дзейнічаць, касметычным рамонтам не абыдзешся — патрэбны маштабныя работы, на якія пакуль што сродкаў няма.

У суботу, 17 студзеня, прамую  лінію таксама праводзіў губернатар Магілёўскай вобласці Уладзімір Даманеўскі, да якога дазваніліся двое жыхароў Глускага раёна. Прагучалі пытанні прыватызацыі і куплі-продажу жылога дома, што належыць сельгасарганізацыі. Трэба сказаць, што абодва звароты паўторныя, і, як высветлілася падчас іх разгляду, званіўшым ужо былі дадзены тлумачэнні ў іншых інстанцыях, куды яны звярталіся раней. Аднак для больш падрабязнага знаёмства са справай — з адной са званіўшых Уладзімір Даманеўскі сустрэўся асабіста, у нядзелю, падчас свайго прыезду ў Глускі раён. Аднак пасля дэталёвага разгляду сітуацыі губернатар прыйшоў да высновы, што парушэнняў пры разглядзе пытання куплі-продажу дома не дапушчана і заяўніца ў свой час атрымала абгрунтаваны адказ, таму іншага рашэння па гэтым звароце не прымалася.

 Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Военная история семьи Замбржицких

7 июня 2025
Читать новость
Власть

Президент подписал указ о деятельности в сфере игорного бизнеса

6 июня 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе прошли соревнования санитарных формирований гражданской обороны

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко – Патриарху Кириллу: за Беларусь вы можете быть абсолютно спокойны

6 июня 2025
Читать новость
Актуально

За собаку в ответе хозяин. Отвечает участковый инспектор милиции Глусского РОВД

6 июня 2025
Читать новость