Темы

Сустрэча з міністрам

 

У сераду, 18 снежня, Глускі раён наведаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Цалко. Напярэдадні адзінага дня інфармавання ён выступіў перад працоўным калектывам “Жылкамгаса”.
Міністр расказаў пра становішча спраў у розных галінах народнай гаспадаркі, пра тое, з якімі паказчыкамі краіна завяршае бягучы год, і акрэсліў перспектыву на бліжэйшы час. Уладзімір Цалко падкрэсліў, што не ўсё з запланаванага на гэты год выканана. На складах па-ранейшаму застаецца шмат нерэалізаванай прадукцыі на агульную суму каля чатырох трыльёнаў рублёў. Увогуле ж, выпуск валавай прадукцыі прадпрыемствамі рэспублікі застаўся на ўзроўні мінулага года.
“Сёння перад краінай стаіць канкрэтная задача: зрабіць усё магчымае, каб эканоміка ў наступным годзе працавала на поўную магутнасць. Для гэтага неабходна правесці мадэрнізацыю прадпрыемстваў, пасля якой можна будзе выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю”, — сказаў міністр. У канцы свайго выступлення ён павіншаваў прысутных з надыходзячым Новым годам і пажадаў усім глушчанам дабрабыту, моцнага здароўя і працвітання.

В. ЧУЧВАЛ

Последние новости

Власть

Лукашенко: сотрудничество с Санкт-Петербургом для Беларуси – приоритет приоритетов

14 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Идет ремонт на территории Глусской СШ № 2

13 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников налоговых органов! Поздравление руководства района

13 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость