Темы

Зацвердзілі прагноз і бюджэт

Напрыканцы снежня адбылася чарговая сесія Глускага раённага Савета дэпутатаў.Першым у парадку дня сесіі значылася пытанне “Аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця Глускага раёна на 2015 год”. З дакладам перад дэпутатамі выступіла начальнік аддзела эканомікі Глускага райвыканкама Людміла Васіленка. У прыватнасці, было зазначана, што прамысловасць раёна бу-дзе мець накірунак на дрэваапрацоўку і вытворчасць швейных вырабаў. ААТ “Глускія Бытпаслугі” плануе наладзіць вытворчасць металічнай агароджы і навясных казыркоў, унітарнае камунальнае прадпрыемства “Жылкамгас” прадоўжыць работы па мадэрнізацыі цеплавых сетак і павелічэнні долі выкарыстання мясцовых відаў паліва, таксама запланавана цеплавая мадэрнізацыя дзіцячага сада № 4 і цепларэнавацыя аддзялення кругласутачнага знаходжання для састарэлых у Заеліцы. Узровень беспрацоўя ў раёне не павінен перавысіць 1,2 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва, а намінальная сярэднямесячная заработная плата па выніках года павінна вырасці больш як на 14 працэнтаў і скласці  ў сярэднім 5 мільёнаў 67 тысяч 200 рублёў.  На сесіі былі таксама зацверджаны паказчыкі па экспарце тавараў і паслуг, прамых замежных інвестыцыях і прамых замежных інвестыцыях на чыстай аснове, паказчыкі па энергазберажэнні.

Таксама на прайшоўшай сесіі дэпутаты зацвердзілі бюджэт раёна на 2015 год. Як вынікае з выступлення начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Іны Глаз, ён сфармі-раваны з прафіцытам (даходная частка перавышае расходную на 3,6 мільярда рублёў) і мае сацыяльную накіраванасць, паколькі больш як 62 працэнты бюджэтных сродкаў плануецца накіраваць на сацыяльную сферу.

У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел дырэктар аўтапарка № 15 Аляксандр Сыцька, дырэктар Глускага філіяла “Райпалівазбыт” Аляксандр Дайнека і старшыня Каткаўскага Савета дэпутатаў Сяргей Глаз. Пасля разгляду ўсіх пытанняў парадку дня сесіі старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік падзякаваў дэпутатам за работу ў 2014 годзе і павіншаваў іх і ўсіх прысутных з навагоднімі і каляднымі святамі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Власть

Общение с людьми, законопроекты, продвижение интересов страны. Лукашенко принял с докладом Сергеенко

8 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Могилёвском районе благодаря сработке АПИ спасена женщина

8 сентября 2025
Читать новость
Общество

Осенний призыв

8 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Подводная рыбалка на реке Птичь закончилась трагедией

8 сентября 2025
Читать новость
АПК

Урожай зерна в Беларуси превысил 8,9 миллиона тонн

8 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко подарил лидерам ШОС белорусский картофель и рапсовое масло

8 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем