Темы

Са Святам Божага Нараджэння, глушчане-каталікі!

Ад усяго сэрца віншую вас з надыходзячым Святам Божага Нараджэння! Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае вашую веру і надзею, а любоў заўсёды жыве ў вас і ў вашых сем’ях.

Бэтлеемская ноч, што ўкрывае збавенную таямніцу Божага Нараджэння, стала ў гісторыі чалавецтва парогам пераходу са Старога ў Новы Запавет. Гэтая святая ноч паклала канец шматвяковай гісторыі пазначанага цяжкімі выпрабаваннямі Старога Запавету і стала пачаткам светлай эры збаўчага Новага Запавету.

Уражвае сваёй глыбінёю думка вялікага паэта і мысліцеля Адама Міцкевіча, які нарадзіўся ў Навагрудку ў Вігілію Божага Нараджэння. Ён сказаў: “Дарэмна нарадзіўся Езус у бэтлеемскіх яслях, калі не нарадзіўся ў табе”. Хрыстос прынёс свету і кожнаму чалавеку супакой і радасць, моц і збаўленне. Божае Нараджэнне дало пачатак эры хрысціянства — эры любові і прабачэння. Езус узяў на сябе нашыя грахі, штодзённа нам прабачае і запрашае нас да ўдзелу ў таямніцы Свайго адкуплення.

Дарагія браты і сёстры! Ад усяго сэрца віншую каталікоў, хрысціян іншых веравызнанняў і ўсіх людзей добрай волі. Віншую нашых братоў і сясцёр праваслаўных, якія хутка таксама будуць радавацца святу Нараджэння нашага Збаўцы.

Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае вашу веру і вашу надзею, каб выпрабаванні і радасць штодзённага жыцця вы сустрэлі ў такім евангельскім духу, які быў уласцівы Святой Сям’і з Назарэту. Поспехаў у Новым 2016 годзе!

Памятаючы пра ўсіх вас у нашых малітвах, з радасцю благаслаўляю:

У імя Айца, і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Ксёндз Канстанцін, прыход Св. Ганны ў Глуску

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем