Темы

У Свята-Богаяўленскай царкве Глуска пачалі мяняць дах і купалы

У Свята-Богаяўленскай царкве Глуска пачалі мяняць дах і купалы

Раніца 22 чэрвеня ў Свята-Богаяўленскай царкве Глуска пачалася з малебна, у гэты ж час наваколле напоўнілася гукамі працуючай спецыяльнай тэхнікі, на першы план выйшлі будаўнікі — спецыялісты па рабоце на вышыні. 

Пра тое, што тут адбываецца, якая работа будзе выконвацца, мы папрасілі расказаць настаяцеля Свята-Богаяўленскага храма протаіерэя МІХАІЛА:

“Сёння раніцай быў адслужаны ўрачысты малебен перад пачаткам добрай справы. Справы, якую мы доўга чакалі, да якой рыхтаваліся тры гады і якая сяголета нарэшце мае адбыцца. Гэта замена даху і купалоў на будынку храма. Бюджэт плануемых работ вельмі вялікі, ён увесь час мяняўся (у бок павелічэння), і зараз яго сума складае прыкладна 70 тысяч долараў у эквіваленце. Для нашага прыхода гэта вельмі сур’ёзная сума, дапамогі па яе зборы, за рэдкім выключэннем, нам не аказвалася. Вялікія аб’ёмы будаўнічых матэрыялаў, вялікія аб’ёмы работ, прычым спецыфічных работ… Спецыялістаў, якія могуць іх выканаць якасна, прафесійна, — дзве-тры брыгады на ўсю краіну. Таму мы вырашылі раздзяліць плануемую работу на два этапы. Зараз мы з’яўляемся сведкамі завяршэння першага этапу — замены даху і купалоў на цэнтральнай частцы будынка і на шпілі званіцы. Работу будуць выконваць майстры з Гомеля. З Гомеля ўчора вечарам прыехаў спецыяльны кран, з дапамогай якога будзе выконвацца дэмантаж купалоў і шпіля званіцы. На працягу наступных паўтара-двух месяцаў будаўнікі правядуць неабходныя рамонтныя работы. Будзе цалкам заменена дахавае пакрыццё цэнтральнай часткі будынка — шатровы дах. Трэба сказаць, што сам матэрыял, бляха, на цяперашнім даху добры, аднак з-за хібаў у мантажы дах цячэ, што вядзе да паступовага разбурэння муроў. Рамонт, які мы выконвалі сваімі сіламі ў асобных месцах, чакаемых вынікаў не даваў, таму ўзнікла патрэба ў замене даху. Новы дах будзе зроблены з чырвонай бляхі з палімерным пакрыццём. На гэтым этапе работ будуць заменены на новыя два купалы храма. На даху з’явяцца неабходныя элементы для мантажу водаадводнай сістэмы, будуць устаноўлены два маланкаадводы, з’явіцца сістэма снегааховы — для здрабнення снежнай масы пры магчымым яе сходзе з даху. Усё гэта дазволіць захаваць ад разбурэння муры храма.

Матэрыяльнымі сродкамі для выканання названых работ мы забяспечаны прыкладна на 80 працэнтаў. У асноўным гэта ахвяраванні нашых прыхаджан, доўгі час пакрысе яны збіралі грошы на рамонт храма, вялікі ім дзякуй за гэта. Вялікая наша падзяка за дапамогу асабіста Пятру Гаўрылавічу Лаўрову і ўсяму калектыву Мінскага абласнога кадастравага агенцтва. Калі ёсць яшчэ ахвотныя дапамагчы нам у гэтай справе зараз, гэта можна зрабіць двума шляхамі: асабістыя ахвяраванні — прыносіць у храм, у нас вядзецца іх строгі ўлік, яны прымаюцца пад запіс; калектывы, калі ўзнікне такое жаданне, могуць пералічыць сродкі на наш разліковы рахунак BY55АКВВ30151420377847100000, БИК АКВВВY2X, УНП 700100493.

Хочацца спадзявацца, што пачатая работа будзе паспяхова завершана і што самы высокі і самы прыгожы будынак раёна, будынак нашага храма, пазбавіцца ад часткі сваіх праблем і будзе мець не толькі прывабны вонкавы выгляд, але і добры тэхнічны стан”.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Власть

Лукашенко в преддверии Дня Независимости помиловал 16 осужденных

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОЧС. Безопасное Купалье

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что будет на «Купалье» в Александрии

2 июля 2025
Читать новость
Общество

РИКЗ: максимальный результат на ЦЭ и ЦТ показали 2198 участников

2 июля 2025
Читать новость
АПК

Горячая линия по вопросам уборочной кампании заработала в Могилевской области

2 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: память о подвиге нашего народа — вопрос национального достоинства 

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем