Темы

Асаблівая атмасфера асаблівага дома

Асаблівая атмасфера асаблівага дома

Мне здаецца, што асаблівую святочную атмасферу гэтых пераднавагодніх дзён найбольш востра адчуваюць тыя людзі, якія па розных прычынах засталіся ў адзіноце, без бацькоў і родных. Сярод такіх людзей — і выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, жыццё якіх да таго ж ускладнена праблемамі са здароўем. Таму і робяць нераўнадушныя жыхары нашай краіны ў гэтыя дні ўсё магчымае, каб кожнае дзіця і дарослы чалавек, пакрыўджаныя лёсам, не адчувалі сябе пакрыўджанымі яшчэ і людзьмі. Тут, у інтэрнаце, работнікі імкнуцца стварыць святочны настрой для выхаванцаў, рыхтуючыся да Новага года. Як заўсёды падкрэслівае дырэктар інтэрната Вячаслаў Клімовіч, “мы тут не проста працуем, мы перажываем разам усе праблемы, усе нягоды і радасці нашых рабят”.

Адпаведны настрой прывезлі з сабою і госці, што наведалі інтэрнат 28 снежня. Гэта намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Казакоў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гейдэль, намеснік старшыні Глускага райвыканкама Аляксандр Анцюшэня, старшыня прафсаюза работнікаў АПК Глускага раёна Віталь Рагалевіч і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Алена Кірэй. Дарэчы, прывезлі госці не толькі добры настрой, а яшчэ і падарункі, сярод якіх — спартыўны інвентар, тэматычныя развіваючыя гульні, феерверк для навагодняй ночы, гасцінцы ад некаторых прадпрыемстваў вобласці, ну і, само сабою, салодкія ласункі для кожнага жыльца інтэрната.

Последние новости

Общество

Осенний призыв

8 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Подводная рыбалка на реке Птичь закончилась трагедией

8 сентября 2025
Читать новость
АПК

Урожай зерна в Беларуси превысил 8,9 миллиона тонн

8 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко подарил лидерам ШОС белорусский картофель и рапсовое масло

8 сентября 2025
Читать новость
Творческие проекты

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

8 сентября 2025
Читать новость
Общество

Наши люди. Мастер по техническому обслуживанию и ремонту внутренних газопроводов и внутридомового газового оборудования Глусского района газоснабжения Игорь Антюшеня

7 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем