Темы

Чыталі дзеці вершы земляка

Чыталі дзеці вершы земляка
Першакласнік Сяргей Аўдзейчык заняў 1-е месца і атрымаў спецыяльны прыз рэдакцыі раённай газеты ў конкурсе чытальнікаў вершаў Сяргея Грахоўскага

У мінулую пятніцу ў актавай зале глускай сярэдняй школы № 1 гучалі радкі з вершаў Сяргея Іванавіча Грахоўскага — паэта, чыё імя носіць школа. Традыцыя праводзіць напярэдадні дня нараджэння слыннага земляка конкурс чытальнікаў яго вершаў у школе добра прыжылася і кожны раз збірае немалую колькасць удзельнікаў, хоць з’явілася і не так даўно. Напэўна, раней у такім мерапрыемстве і не было патрэбы, таму што пры жыцці Сяргей Іванавіч быў тут частым госцем, прыязджаў не адзін, а з раднёю і сябрамі-літаратарамі. Цяпер жа новыя пакаленні вучняў падтрымліваюць памяць пра паэта. Падчас сёлетняга конкурсу яны, як і заўсёды, узгадвалі цяжкія і радасныя моманты суровай біяграфіі паэта, яго сустрэчы з калектывам школы — аб іх зараз напамінаюць не толькі фатаграфіі і аўтографы на падораных ім кніжках, але і запавет, які Сяргей Іванавіч у свой час пакінуў вучням першай школы. Гаварылі і пра тое, што Сяргей Грахоўскі, нягледзячы на амаль два дзесяцігоддзі, праведзеныя ў канцлагерах, захаваў шчырасць у адносінах да іншых, аптымізм і дабрыню. Таму ў зале гучалі не толькі яго філасофскія вершы-разважанні, але і жыццярадасныя радкі, што былі напісаны для маленькай дачушкі і ўвайшлі ў класіку беларускай дзіцячай паэзіі.

Дарэчы, такі выбар “рэпертуару” для конкурсу быў цалкам апраўданы, бо, згадзіцеся, неяк ненатуральна гучыць, калі малое дзіця расказвае пра тое, у чым не вельмі яшчэ і разбіраецца. А ў конкурсе ўдзельнічалі вучні ўсіх класаў, з першага па адзінаццаты. Ну і, як гэта часта бывае, самымі актыўнымі аказаліся пачаткоўцы: з 25 чытальнікаў больш за палову былі вучнямі першых — чацвёртых класаў. Таму і журы было нялёгка: што выбраць трох прызёраў з чатырнаццаці малых (а яны, гэтыя малыя, так усе стараюцца, так стараюцца) і таксама ж трох прызёраў з пяці старшакласнікаў. Дарэчы, старшынёю журы была абрана дырэктар школы Валяніца Сыцька, таксама ў яго ўвайшлі бібліятэкар школы Валянціна Марчук і я, карэспандэнт газеты “Радзіма” Аксана Васілеўская. Дык вось, праблему з месцамі мы вырашылі, вылучыўшы сярод пачаткоўцаў, акрамя прызёраў, тых, хто крышачку “не дацягнуў” — ім уручылі граматы за актыўны ўдзел у конкурсе.

Канешне, адны чытальнікі вельмі хваляваліся (настолькі, што ўцякалі са сцэны), іншыя, было відаць, трохі і не давучылі, а вось некаторыя ўдзельнікі трымаліся так упэўнена, быццам бы кожны дзень толькі вершы са сцэны і дэкламуюць. Калі і былі ў іх выступленнях недахопы, то гэтая ўпэўненасць усё кампенсавала. У выніку ў малодшай узроставай групе (1—4-я класы) 3-е месца ў конкурсе чытальнікаў вершаў Сяргея Грахоўскага падзялілі між сабой трэцякласніцы Алена Гааг і Соф’я Жорава, 2-е месца заняла Дар’я Урбанская з чацвёртага класа, 1-е месца журы аддало першакласніку Сяргею Аўдзейчыку. Граматы за актыўны ўдзел атрымалі Дар’я Болбас, Аліна Алёхна і Дар’я Бахановіч. Сярод вучняў 5—8-х класаў 3-е месца заняла Анастасія Норэнберг з 5-га класа, а пераможцай тут стала сямікласніца Дзіяна Корабава. І ў старшай узроставай групе ўпэўненае 1-е месца заняла адзінаццацікласніца Кацярына Каўхута, 2-е — Анцюшэня Ганна з 9-га класа. Ну а спецыяльны прыз рэдакцыі раённай газеты “Радзіма” атрымаў вучань 1-га класа Сяргей Аўдзейчык, які ўразіў мяне асабліва адказным, сур’ёзным стаўленнем да свайго выступлення і поўным разуменнем таго, як трэба чытаць выбраны верш.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024