Темы

Чыталі вершы Грахоўскага

Чыталі вершы Грахоўскага

Традыцыйны конкурс чытальнікаў вершаў Сяргея Грахоўскага адбыўся ў Глускай сярэдняй школе № 1, што носіць імя пісьменніка. У дзень нараджэння паэта і празаіка, 25 верасня, у актавай зале школы сабралася больш за дваццаць канкурсантаў, вучняў з першага па адзінаццаты класы, прыйшлі ўдзельнікі груп падтрымкі, настаўнікі. 

Канешне, у некага атрымлівалася чытаць вершы з артыстызмам, быццам разгортваючы перад слухачамі тэатральную пастаноўку, нехта імкнуўся да дасканаласці, але ад хвалявання не спраўляўся з інтанацыяй… Журы, а ў яго ўвайшлі дырэктар школы Валянціна Сыцька, педагог-арганізатар Аляксандра Дземідзенка і бібліятэкар Валянціна Марчук, улічвала ўсе нюансы, каб вызначыць пераможцаў. Цікава, што большасць дыпломаў 1-й ступені дасталася “пачаткоўцам” — першакласніцы Дашы Дзяшчэні, Алене Гааг (2-гі клас) і Дашы Урбанскай (3-ці клас), першыя месцы таксама ў  васьмікласніцы Ані Анцюшэні і дзесяцікласніцы Карыны Арцёмчык. Абладальніцамі дыпломаў другой ступені сталі тры дзяўчынкі з розных узроставых груп — Даша Бахановіч з 3-га класа, Віка Барысік з 6-га і Яна Працэнка з 11-га. Дыплом трэцяй ступені атрымала шасцікласніца Даша Ерамеева.

А. ПЯТРОВА

Последние новости

Образование

В Глусском районе с 8 по 12 сентября проходит Неделя Белорусской республиканской пионерской организации

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко провел встречу с представителем Президента США Джоном Коулом

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко принял верительные грамоты послов зарубежных стран

11 сентября 2025
Читать новость
АПК

У Никиты Прибыша — своя тысяча!

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Госнаград удостоены 68 представителей различных сфер деятельности 

11 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Всемирный день оказания первой помощи отмечается 13 сентября

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем