Темы

Цыганскі магазін

Цыганскі магазін

Кожная вёска, мястэчка і нават горад маюць свае адметныя назвы кварталаў, гарадскіх раёнаў, урочышчаў і іншых аб’ектаў, зразумелыя толькі тутэйшым жыхарам. Такія мікратапонімы ёсць і ў Глуску. Напрыклад, калі  ў глушчан спытаць, дзе знаходзіцца магазін № 5, мала хто адкажа, а вось калі сказаць, што гэта  “цыганскі”, то дарогу пакажа кожны. Адкуль жа пайшла такая назва гандлёвай кропкі? 

За магазінам ёсць жылы дом, які да Вялікай Айчыннай вайны  належаў яўрэйскай сям’і. На тым самым месцы, дзе цяпер знахо-дзіцца магазін, расла вялізная груша-дзічка. Тутэйшыя хлапчукі вельмі любілі лазіць на яе, гуляць там у хованкі. Падчас вызвалення райцэнтра ад фашыстаў у гэтым раёне разгарнуліся баі. На шчасце, ні пабудову, ні грушу не пашкодзілі. Пасля вызвалення дом перайшоў ва ўласнасць дзяржавы, і тут была арганізавана інкубатарная станцыя. Праз некаторы час дом ізноў стаў жылым: у ім  пасяліліся дзве сям’і. Адна з іх — цыгане па прозвішчы Баравыя. Дык вось да цыганскай сям’і вельмі часта прыязджала шмат гасцей, таксама цыган. Так склалася, што да прадстаўнікоў гэтай нацыянальнасці нашае грамадства адносілася насцярожана. Называлі іх і канакрадамі, і злодзеямі, і махлярамі — канешне ж, часам небеспадстаўна. Жыхары суседніх з цыганскім домам вуліц усё часцей пачалі скардзіцца ў міліцыю на крадзяжы са сваіх двароў. Па словах старажылаў, аднойчы і Баравы папаўся на крадзяжы — у адной з вёсак раёна скраў у ўчастковага міліцыянера каня і адвёў жывёліну ў Бабруйск, дзе здаў на звераферму. Канешне ж, быў суд, і цыгана адправілі ў турму. Сям’я — жонка і дзеці — папрасілі ў мясцовага кіраўніцтва, каб ім дапамаглі пераехаць на іншае месца жыхарства. Хутка старую грушу-дзічку спілілі, а на яе месцы, там, дзе збіраліся цыгане, пабудавалі магазін, які глушчане празвалі  “цыганскім”.

 Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з архіва Ігара КІРЫНА

Последние новости

Будь в курсе

Как не оставить здоровье на грядках? Советы врача пожилым

25 июня 2026
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Дети тонут, когда взрослые не рядом

25 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: благодаря сотрудничеству регионов Беларусь и Россия сохранили теплые дружеские отношения

25 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Отвечает эксперт. Стоит ли заказывать наклейку с vin-номером

25 июня 2026
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Правила пожарной безопасности при заготовке грубых кормов

24 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Единый день безопасности дорожного движения «Обгон должен быть безопасным!» пройдет 26 июня

24 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем