Темы

Да свята Кастрычніка

Да свята Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Глускім раёне пасля капітальнага рамонту адчыніць дзверы фельчарска-акушэрскі пункт у вёсцы Бабірова. Адбудзецца гэта падзея 5 лістапада. Такая традыцыя — адкрываць важныя для людзей аб’екты напярэдадні 7 лістапада — засталася ў нашай краіне з савецкіх часоў. Дарэчы, традыцыя даволі неблагая, як і некаторыя іншыя, што склаліся ў той час. 

Памятаеце, раней да 7 лістапада ў вёскі з’язджаліся гарадскія дзеці і ўнукі — па свежанінку? А памятаеце парады, на якія заўсёды збіралася многа людзей, і ўсе з шарыкамі, гваздзікамі і абавязкова бралі з сабою дзяцей? Цяпер, канешне, у калоны 7 лістапада не збіраюцца, ды і ў вёскі “па кабанчыка” мала хто едзе. Але ўжо традыцыйна “на кастрычніцкія святы” жыхароў раёна запрашаюць наведаць культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы.

Вахта Памяці і ўрачыстае ўскладанне кветак ад арганізацый на Алеі Славы, што ў цэнтральным парку Глуска, намечаны на 8 гадзін раніцы 6 лістапада.

Непасрэдна 7 лістапада на бульвары Грахоўскага з 10 гадзін пачне працаваць гандлёвы кірмаш. Як заўсёды, да свята падрыхтаваліся і артысты, на гэты раз гледачоў запрашае самадзейнасць Калаціцкага СДК: канцэрт “Жыве, жыве сяло роднае” пачнецца ў 12 гадзін у раённым Доме культуры. Не засталіся ў баку і спартсмены: на базе фізкультурна-спартыўнага клуба адбудзецца першынство раёна па шахматах сярод каманд фізічнай культуры арганізацый Глуска, пачатак — у 10 раніцы. 

Последние новости

Власть

Лукашенко: за 20 лет Президентский спортивный клуб успешно реализовал сотни масштабных проектов

7 июля 2025
Читать новость
Актуально

С 8 по 10 июля ГАИ проведет комплекс профилактических мероприятий

7 июля 2025
Читать новость
Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость