Темы

Добрае месца. Было…

Добрае месца. Было…
Фота 1

Добрае месца наша Лодачная. Узімку тут іардань на Вадохрышча ладзяць, вясною галінкі крохкай вярбы для святочных букецікаў ламаюць, улетку тут і ўвогуле яблыку няма дзе ўпасці: столькі дзяцей і дарослых купаюцца ды загараюць. Восенню тут таксама добра, ціха, пад нагамі мяккае рудое лісце, у ціхай вадзе, нібы ў люстэрку, адлюстроўваюцца дрэвы, кусты і густое восеньскае неба (глядзі фота 1). Тут і прырода стварыла нам такі гожы куточак, і камунальнікі пастараліся яго зрабіць зручным для адпачынку. Ну дык і любуйся, атрымлівай асалоду, адпачывай душой і целам.

Фота 2

…І адпачываюць (глядзі фота 2). Так адпачываюць, што аж гай шуміць, дакладней, шчэпкі ляцяць (глядзі фота 3).

Фота 3

Ну каму і чым, скажыце, калі ласка, перашкодзілі гэтыя стол і лаўкі? На чыім шляху яны сталі? І які настрой, якія пачуцці павінны быць у чалавека, каб ён такое пачаў тварыць? Гэта ж не адзін раз са злосці ўдарылі. Стол і лаўкі гэтыя былі надзейна змайстраваны, з тоўстых дошак, вялікімі цвікамі збітыя. Каб сатварыць такое, цэлай кампаніі “пастарацца” трэ было, скакаць па тым стале, няйначай. Мабыць, задачу такую сабе яны паставілі: зламаць усё дашчэнту (як яшчэ альтанка ацалела?!). Пад канец гулянкі, мабыць, стаміліся ці ногі паабівалі, дык лавачку каменем “дабівалі” (глядзі фота 4).

Фота 4

Што тут скажаш? Спадзяёмся, што падчас гэтага дзікага “разгулу”, гэтага гвалту там ніхто з мінакоў не ішоў, — не мінуў бы ліха.

Хто гэта зрабіў, мы дакладна не ведаем. Але наўрад ці хто чужы, з-за мора, з-за далёкай далі прыехаў сюды гэты глум тварыць. Гэта, пэўна, мы, глушчане, так сябе праявілі, чыесьці дзеці, чыесьці ўнукі, чыесьці суседзі, чыесьці калегі, знаёмыя ці былыя аднакласнікі. Мы любім наракаць на ўладу: таго ў нас няма, гэтага нам не хапае, тое яна не бачыць, гэта не так зрабіла… А да сябе саміх у нас прэтэнзій няма?

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня Независимости помиловал 16 осужденных

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОЧС. Безопасное Купалье

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что будет на «Купалье» в Александрии

2 июля 2025
Читать новость