Темы

Дыялогавая пляцоўка. Абмеркавалі змяненні ў Канстытуцыю

Дыялогавая пляцоўка. Абмеркавалі змяненні ў Канстытуцыю

Пытанням унясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прысвяцілі чарговую дыялогавую пляцоўку, яна праходзіла ў Глуску 15 сакавіка. Удзельнікі — старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч, намеснік старшыні Глускага райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, кіраўнікі некаторых структурных падраздзяленняў выканаўчага камітэта, прадстаўнікі моладзевай і ветэранскай арганізацый, Кампартыі Беларусі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі.

“Праект новай Канстытуцыі будзе гатовы на працягу гэтага года, пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на форуме 11—12 лютага ў Мінску, праект абмяркуюць усенародна, у пачатку наступнага года вынясуць на рэферэндум, — адзначыў у сваім выступленні Вячаслаў Асташэвіч, удзельнік шостага Усебеларускага народнага сходу. — Пад новую Канстытуцыю патрэбна будзе перафармаціраваць многія законы, змяніць заканадаўчую базу. Прэзідэнт запэўніў на сходзе, што Беларусь застанецца сацыяльнай дзяржавай, якая імкнецца, каб кожнаму было ў ёй камфортна жыць і працаваць. Падтрымаюць мацярынства і маладыя сем’і, значная ўвага — дэмаграфічнай праблеме краіны, развіццю рэгіёнаў. Правільным лічыць кіраўнік дзяржавы павысіць узровень зарплат і планку павагі грамадства да людзей сацыяльных прафесій. Прыемна, што тыя пытанні, якія напярэдадні ўсенароднага сходу выказалі на дыялогавых пляцоўках у Глускім раёне, прагучалі на самім форуме. Гэта і замацаванне маладых спецыялістаў на вёсцы і ў райцэнтрах, і магчымасць спрошчанай перадачы зямельных участкаў. Трэба разумець, што толькі ад кожнага з нас, нашага асабістага ўкладу ў агульную справу, нашай грамадзянскай пазіцыі залежыць тое, што адбываецца сёння ў краіне і якой яна будзе заўтра”.

У ходзе гутаркі ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі гаварылі аб ролі і месцы ў грамадстве палітычных партый, формах дзяржаўнага кіравання, абмяркоўвалі і тэму грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, негатыўнае ўздзеянне інтэрнэт-прасторы на дзяцей.

Напрыканцы дыялогу ўсе прысутныя сышліся ў адным: значных змяненняў галоўны закон краіны не патрабуе, калі толькі невялікай карэкціроўкі згодна з тэндэнцыямі і патрабаваннямі сучаснага жыцця. Сёння галоўнае — жыць і далей у згодзе і адзінстве, у мірнай і моцнай краіне.

Последние новости

Общество

Раённай газеце “Радзіма” 7 лістапада спаўняецца 95 гадоў

7 ноября 2025
Читать новость
Власть

С Днем Октябрьской революции! Поздравление от руководства района

7 ноября 2025
Читать новость
Год благоустройства

Санитарный день в Глусском районе

6 ноября 2025
Читать новость
Год благоустройства

В Глусском районе проходит санитарный день

6 ноября 2025
Читать новость
Творческие проекты

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

6 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 7-9 ноября

6 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем