Темы

Дзяўчына за пультам, або Кіраўнік з выкананнем творчых абавязкаў

Дзяўчына за пультам, або Кіраўнік з выкананнем творчых абавязкаў

Сярод сваіх калег і падначаленых Вольга Огур (на здымку), мабыць, найменш публічны чалавек, у тым плане, што яна не выступае на сцэне падчас канцэртаў, не працуе непасрэдна перад публікай на масавых забаўляльных мерапрыемствах, аднак менавіта яна робіць вельмі шмат для таго, каб і канцэрты, і іншыя культурныя мерапрыемствы праходзілі на высокім арганізацыйным і мастацкім узроўні, каб зладжана працавала ўся клубная сістэма раёна. Вольга Станіславаўна — дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Глускага раёна”. Аднак напярэдадні Дня работнікаў культуры варта сказаць аб усім па парадку і больш падрабязна.

Сёння ў цэнтралізаваную клубную сістэму раёна ўваходзяць шэсць сельскіх клубаў, шэсць сельскіх Дамоў культуры, тры сельскія цэнтры культуры і вольнага часу, працуе аўтаклуб, ёсць кінавідэасістэма, у яе ўваходзяць  кінатэатр “Арыён”, перасоўная і стацыянарныя кінаўстаноўкі для абслугоўвання сельскага насельніцтва, а культурным абслугоўваннем жыхароў раённага цэнтра і правядзеннем культурна-масавых мерапрыемстваў раённага маштабу займаецца раённы Дом культуры. Што ні кажы, а гаспадарка немалая і неспакойная, нават пры тым, што толькі ў гэтым годзе двойчы праводзілася скарачэнне, больш карэктна называемае аптымізацыяй клубнай сістэмы, у выніку чаго быў закрыты Зелянковіцкі сельскі клуб-бібліятэка. Расказваючы пра сваю работу, пра работу ўстаноў культуры, Вольга Огур звяртае асаблівую ўвагу на клубы і Дамы культуры, што працуюць у сельскай мясцовасці: на іх загадчыках не толькі арганізацыя і правядзенне розных канцэртаў і мерапрыемстваў з нагоды тых ці іншых святаў, але і работа з людзьмі ў аматарскіх аб’яднаннях і гуртках, арганізацыя мастацкай самадзейнасці. Такім чынам, тут табе і святочныя праграмы, і занятак для душы на кожны дзень, як гаворыцца, два ў адным флаконе.

Дзве ролі на аднаго чалавека выпалі і для самой Вольгі Огур. У 2009 годзе яна пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “рэжысёр народных абрадаў і святаў” прыйшла маладым спецыялістам у Глускі раённы Дом культуры. Прычым, як падкрэслівае сама Вольга Станіславаўна, прыйшла сюды не столькі па размеркаванні, колькі па ўласным жаданні. А ўзнікла і замацавалася яно тады, калі для абароны дыплома рыхтавала і праводзіла тут свята Масленіцы: спадабаўся і калектыў РДК, і тая прыхільнасць, з якой мясцовая публіка адрэагавала на святочную праграму. Тады і вырашыла Вольга, што прыедзе працаваць менавіта ў Глуск, да таго ж і да дома бліжэй, бо сама яна мясцовая, з вёскі Клетнае. Прыехала і не пашкадавала: маладога і ўжо знаёмага ім спецыяліста работнікі раённага Дома культуры сустрэлі добра, дапамагалі і словам, і справай, бо вучоба вучобай, а на практыцы не ўсё і не адразу выходзіць, таму і зараз Вольга Станіславаўна не шкадуе слоў падзякі для сваіх калег. Тым больш што неўзабаве яны сталі яе падначаленымі: адбыўшы абавязковыя два гады маладым спецыялістам, рэжысёрам народных святаў у РДК, у 2012 годзе Вольга Огур становіцца маладым дырэктарам усёй клубнай сістэмы. Сказаць, што спачатку было вельмі цяжка, значыць нічога не сказаць, бо з чыста творчага працэсу давялося пераключацца і на вельмі няпросты гаспадарчы. Але і тут не абышлося без дапамогі і падтрымкі — як з боку непасрэднага кіраўніцтва аддзела культуры, бухгалтэрыі і гаспадарчай групы, так і з боку саміх культработнікаў.

— А яшчэ мне вельмі пашанцавала з маімі намеснікамі, — гаворыць Вольга Станіславаўна, — у кінатэатры гэта Андрэй Леўчанка, а ў РДК гэта Вераніка Ермакова. Людзі надзейныя ў вышэйшай ступені, яны на сваім месцы, і з імі мне вельмі добра працуецца, як і з іншымі работнікамі. Паколькі ў нас не хапае спецыялістаў, у прыватнасці, гукарэжысёра, рэжысёра святаў, я вымушана сумяшчаць і адміністратарскую работу, і сваю творчую спецыяльнасць, усе разумеюць гэта і дапамагаюць. Ды і ўвогуле, у нас так прынята, што ніхто не абмяжоўваецца работай толькі па сваім вузкім накірунку, па сваёй спецыяльнасці або пасадзе, — усе святы, усе мерапрыемствы рыхтуем разам, дружна, раімся, дапамагаем адзін аднаму, узаемадзейнічаем з іншымі структурамі і аддзеламі. У гэтым, на маю думку, і заключаецца сакрэт поспеху любога кіраўніка і любога калектыву, у тым ліку і нашага. Таму напярэдадні прафесійнага свята работнікаў культуры я дзякую сваім калегам за іх работу, жадаю ўсім шмат новых творчых задумак, поспехаў, лёгкіх на пад’ём і шчодрых на апладысменты гледачоў, а яшчэ — добрага настрою, моцнага здароўя, шчасця і ўдачы па жыцці.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024