Темы

Дзякуй землякам і дзякуй земляку

Дзякуй землякам і дзякуй земляку

Фотавыявы работ Вячаслава Захарынскага я бачыла і раней — штосьці ў асобным мастацкім альбоме, штосьці ў якасці ілюстрацый на старонках вялікага насценнага календара. Пра цыклы работ “Аварыя”, “Пацукі”, “Ню”, “Ледзі”, “Часоў злучальная нітка” таксама чула. Знаёма і з самім мастаком, бо родам мы абодва з Глуска. Аднак адна справа штосьці чуць, штосьці бачыць, павітацца на вуліцы кіўком галавы, і зусім іншая — убачыць арыгіналы карцін, пабыць разам з іх аўтарам у коле яго сяброў, сваякоў, знаёмых, паглядзець, паслухаць, пранікнуцца. Усё гэта атрымалася сумясціць адразу ў адзін дзень — 10 кастрычніка, калі ў Глуску ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава работ Вячаслава Захарынскага.

Непасрэдна з самога адкрыцця рабіць мнагалюднае мерапрыемства не сталі, а вось вечарыну-сустрэчу мастака “У  коле сяброў” наладзілі сапраўды грандыёзную — і па колькасці ўдзельнікаў (сабралася поўная зала кінатэатра “Арыён”), і па прадстаўнічасці спецыяльных гасцей свята, і па змястоўнасці самой дзеі,  што адбывалася на сцэне, калі перад пафасам аддаюць перавагу  шчырасці і праўдзівасці, душэўнасці і цеплыні. Спрыялі таму і  паказаныя дакументальныя  фільмы, лагічна ўплеценыя ў канву вечарыны, і прывітальныя словы самога мастака, яго гасцей і сяброў.

Як прызнаўся начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец, з Вячаславам Захарынскім ён пазнаёміўся адносна нядаўна, падчас выставы яго работ у Мінску, аднак адразу ж пранікнуўся павагай і як да мастака, і як да чалавека, чалавека, які выйшаў на вялікі творчы прастор, але захаваў добрае і трапяткое пачуццё да сваёй малой радзімы. Да гэтай выставы ў сваім родным Глуску мастак адносіцца з асаблівым хваляваннем, ён як бы здае творчую справаздачу перад сваімі землякамі, а гэта заўсёды адказна. На гэтую ж акалічнасць звярнуў увагу і старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, ён зазначыў, што, калі чалавек можа сабраць столькі людзей, гэта гаворыць пра значнасць яго асобы, а калі ён збірае столькі людзей на сваёй радзіме, гэта гаворыць, што ён добры, “людскі” чалавек. Ён не забыў, адкуль ён выйшаў, і ён ведае, ад Каго яму дадзены яго талент.

На Магілёўшчыне гэта ўжо трэцяя выстава работ Вячаслава Захарынскага: Магілёў перадаў эстафету Бабруйску, Бабруйск — Глуску, вось і атрым-ліваецца, слушна прыкмеціў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама Мікалай Балюк, што Глуск — гэта  яго ўзыходжанне, яго вяршыня.

З Захарынскім знаёмы даўно, пра Глуск чуў шмат разоў, прызнаўся заслужаны дзеяч мастацтваў Уладзімір Савіч, але наведаў гэтую мясціну ўпершыню, адчуў сардэчнасць тутэйшых людзей і па-добраму пазайздросціў, што ў іх ёсць такі зямляк, і па-добраму пазайздросціў свайму сябру, што ў яго ёсць такая Бацькаўшчына і такія землякі.

А што ж сам мастак, сам віноўнік урачыстасці? Вячаслаў Захарынскі быў вельмі расчулены і крануты тым прыёмам, той шчырасцю і цеплынёй, з якой яго і яго работы прымае радзіма, родная зямля, блізкія людзі. Мы нараджаемся там, сказаў ён, дзе Богу заўгодна, у кожнай мясціне, у кожным куточку павінны быць свае мастакі, кампазітары і паэты.

— Я мастак і нясу сваю творчасць людзям, — адзначыў Вячаслаў Адамавіч. — Стараюся, каб у маіх работах яны бачылі прыгажосць, каб вучыліся гэтай прыгажосці, разумелі яе і прыгожым  рабілі жыццё вакол сябе.

І з гэтай сваёй творчай місіяй мастак спраўляецца выдатна, сведчаннем таму стала прысваенне Вячаславу Адамавічу Захарынскаму звання ганаровага грамадзяніна Глускага раёна. Такое рашэнне  было прынята сесіяй раённага Савета дэпутатаў па хадайніцтве раённага выканаўчага камітэта. З гэтым вялікім прызнаннем яго павіншавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша, старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга.

Павязаная чырвоная стужка, кветкі і спецыяльнае пасведчанне ў руках, у вачах здзіўленне, падзяка і, што тут казаць, радасць, а глядзельная зала ўстала — у знак адабрэння, у знак павагі, знак сваёй згоды. Так, Глушчына ведае сваіх ураджэнцаў, не пакідае іх сваёй увагай і ўмее ацаніць па годнасці.

Сустрэча “У коле сяброў” завяршылася, а выстава работ Вячаслава Захарынскага будзе праходзіць да 25 кастрычніка. Варта скарыстацца гэтай магчымасцю і паглядзець арыгіналы работ мастака-земляка. Магчымасцю ўнікальнай, таму што большасць работ (ды што там большасць — 34 з 36) знахо- дзяцца ў прыватных калекцыях і толькі на час правядзення выстаў пакідаюць сваіх гаспадароў і выязджаюць, так бы мовіць, у свет. Зараз яны прывезены да нас.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченко

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024