Темы

Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана дырэктар Завалочыцкай сярэдняй школы Глускага раёна Наталля Шылава

Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана дырэктар Завалочыцкай сярэдняй школы Глускага раёна Наталля Шылава

Уручыла грамату начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Здорыкава на ўрачыстым сходзе да Дня настаўніка, які сабраў на мінулым тыдні ў абласным цэнтры педагогаў з усяго рэгіёна.

Такой высокай прафесійнай узнагародай адзначана шматгадовая плённая праца Наталлі Міхайлаўны ў сістэме адукацыі і яе значны ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення.

У 1985 годзе Наталля Шылава прыйшла працаваць піянерважатай у Завалочыцкую школу, тую, дзе сама вучылася, дзе амаль сорак год вучыў дзяцей яе бацька (і 35 з іх быў дырэктарам), дзе школьным бібліятэкарам была яе маці. А ў 2000-м годзе ўзначаліла гэту школу.

Сорак год педагагічнага стажу і 25 дырэктарскага — гэта, безумоўна, вопыт і вялікае дасягненне. Тым болей што ў выпадку Наталлі Міхайлаўны трэба гаварыць ужо і пра дынастыю: з педагагічнай галіной звязалі свае лёсы малодшая сястра, дачка і пляменніца. Так што ўзнагарода гэта, Ганаровая грамата  за подпісам міністра адукацыі, цалкам заслужаная, да таго ж прыемнасць для ўсёй сям’і і, безумоўна, для ўсяго калектыву Завалочыцкай школы. Таму што толькі пры падтрымцы ўсёй каманды можна атрымаць добры вынік, упэўнена Наталля Шылава.

Дарэчы, яшчэ адным падарункам да Дня настаўніка для Наталлі Міхайлаўны стала мерапрыемства ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Туды запрасілі лепшых настаўнікаў з усёй рэспублікі, прывітальны адрас ад кіраўніка краіны для іх зачытаў першы намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, з віншаваннямі выступіў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Завяршылася сустрэча спектаклем “Патэтычны дзённік памяці”.

“Кранальнае, незабыўнае дзеянне, якое ўзрушыла і заставіла перажыць цэлую гаму эмоцый”, — падзялілася ўражаннямі Наталля Шылава.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота дадзена Н. Шылавай

Последние новости

Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

В День матери женщин-водителей поздравили районный комитет ОО «БРСМ» и отделение ГАИ РОВД

17 октября 2025
Читать новость
Творческие проекты

О семейных ценностях и не только. В районе прошел единый день информирования

17 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко посетит в Минске центр технического творчества детей и молодежи

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем