Темы

Граматы, кветкі і шчырая падзяка

Граматы,  кветкі і шчырая падзяка

Ганаровай граматай Глускага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга — за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, вялікі асабісты ўклад у развіццё і памнажэнне духоўнага патэнцыялу раёна. Вышэйшую ўзнагароду раёна Людміле Аляксандраўне ўручыў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Гарбачэўскі. Пры гэтым ён зазначыў, што сацыяльная сфера — вельмі важная і адказная сфера нашага жыцця. Спраўляцца з такой работай і не проста быць у курсе праблем, а знаходзіць шляхі іх вырашэння Людміле Аляксандраўне дапамагалі і вопыт, і веды, і ўменне правільна арыентавацца ў сітуацыі, браць адказнасць на сябе, вызначаць мэту і ставіць дакладныя задачы. Таму да станоўчых эмоцый гэтага ўрачыстага моманту ўзнагароджання прымешваецца і пачуццё шкадавання, паколькі Людміла Клыга пакідае сваю работу на пасадзе намесніка старшыні райвыканкама.

На  несумненнае ўменне Людмілы Аляксандраўны працаваць з людзьмі, знаходзіць разуменне як з высокімі дзяржаўнымі чыноўнікамі, так і з радавымі грамадзянамі — ветэранамі, школьнікамі, інтэлігенцыяй, рабочымі — звярнуў увагу і старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік і ўручыў ёй Ганаровую грамату Глускага раённага Савета дэпутатаў — за актыўную жыццёвую пазіцыю, шматгадовую плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, вялікі асабісты ўклад у развіццё кіравання і самакіравання Глускага раёна. Добрым дапаўненнем да грамат сталі кветкі і адабральныя апладысменты прысутных — работнікаў аддзелаў і ўпраўленняў раённага выканаўчага камітэта. Вельмі прачулымі і нават кранальнымі былі словы, якія Людміла Клыга сказала ў адказ. Яна падкрэсліла, што з усяго мноства самых розных падзей, спраў, сустрэч і рабочых момантаў, якімі суправаджалася яе дзейнасць на пасадзе намесніка старшыні райвыканкама, зараз помніцца толькі ўсё добрае. Магчыма, таму, што добрага і сапраўды было больш. “Мне пашчасціла працаваць разам з цудоўнымі людзьмі, прафесіяналамі, якія не толькі ведаюць, але і любяць сваю справу, — сказала Людміла Аляксандраўна. — Я таксама любіла сваю справу. А гэта галоўнае на любой пасадзе, пры любой рабоце”.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Калейдоскоп

Будет даже жарко. Прогноз погоды на 2—6 июля

1 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Маршрутка и Nissan столкнулись в Бобруйске

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем