Темы

І тчэ ўмелая рука…

І тчэ ўмелая рука…

У Беларусі даўняя багатая гісторыя традыцыйных мастацтваў і рамёстваў, многія з якіх існуюць і цяпер. Гэта ткацтва, салома-пляценне, ганчарная справа і іншыя. Яшчэ з дзяцінства ў маёй памяці засталіся саматканыя посцілкі, якімі бабуля засцілала ложак. Яна называла іх перабіранкамі. Тады жанчыны, якія ўмеюць ствараць такую прыгажосць, здаваліся мне чараўніцамі. І вось у мяне з’явілася магчымасць пагаварыць з такой чараўніцай — майстрам Заеліцкага Дома рамёстваў Наталляй ГрашчанкАЙ.

— Наталля Сяргееўна, раскажыце, калі ласка, аб сваёй першай рабоце.

— Першы свой ручнік я зрабіла разам з нашай майстрыхай Соф’яй Меснік. Два нашыя палатны былі ацэнены на абласным конкурсе, дзе мы занялі трэцяе месца. Пасля гэтага я зразумела, што мне цікава займацца ткацтвам.

— Якія матэрыялы вы выкарыстоўваеце?

— Ніткі я не праду, купляю. Тку старадаўнім ільном, які мне аддалі бабулі, яго запасы ў мяне яшчэ ёсць.

— Вашы творчыя планы на будучыню?

— Мне б хацелася выпрацаваць свой стыль у ткацтве, хаця ён і зараз ужо праглядваецца. Для сваіх вырабаў я заўсёды выбіраю геаметрычны арнамент. Нашы аўтэнтычныя ручнікі — гэта аднабаковы перабор, я стараюся ткаць у гэтым стылі, каб, калі прыязджаеш на фестываль, было відаць, што гэта ручнікі з Глушчыны.

— На вуліцы ўжо XXI стагоддзе, а ў вас пры гэтым такія старадаўнія станкі. Адкуль яны?

— Наш былы начальнік Уладзімір Шулякоўскі адшукаў іх дзесьці на раёне, цяпер мы на іх працуем. Дома ў мяне таксама ёсць старадаўні ткацкі станок.

Наталля гаворыць, што не стала б займацца ткацтвам, калі б не бабуля. Менавіта яна дала ўнучцы асновы рамяства. Потым майстрыха шмат сакрэтаў пазнала на “прафесійных” семінарах, а таксама падчас фестываляў. Зараз Наталля Грашчанка і сама ўжо вучыць дзяцей у ткацкім гуртку. Нягледзячы на тое, што ткацтва — старадаўняе рамяство, дзеці не пакідаюць гэты гурток без увагі. З дапамогай Наталлі Сяргееўны яны ткуць палатно і выразаюць з яго сурвэткі. А яшчэ майстрыха займаецца распрацоўкай новага палатна, якое будзе вышыта старажытным глускім узорам бавоўнай і поўсцю. Самым вялікім плюсам у сваёй рабоце Наталля Сяргееўна лічыць тое, што атрымлівае ад яе вялікае задавальненне. Кожны дзень ідзе ў Дом рамёстваў, як на свята. У гэтых ручніках, узорах — уся яе душа.

Калі-небудзь і я знайду час, каб навучыцца ткаць на станку цудоўныя посцілкі-перабіранкі. Такое карпатлівае, але цікавае рамяство не павінна забыцца, а павінна застацца ў нашай культуры, нашай памяці.

Кацярына НОВІКАВА,

        студэнтка 3 курса

Інстытута журналістыкі БДУ

Фота з архіва рэдакцыі

Последние новости

Общество

Несколько инвестиционных проектов запланировано реализовать на территории Глусского района в ближайшее время

24 мая 2026
Читать новость
Общество

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

24 мая 2026
Читать новость
Общество

От патефона до магнитофона. Коллекция аудиоаппаратуры глусчанина Альберта Волкова выставлена в районном историко-краеведческом музее

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. “Перуновы стрэлы” і шэдэўры сярэднявечных рамеснікаў

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Девятиклассник гимназии Глуска Егор Лось принял участие в областном этапе республиканского юниорского лесного конкурса «Квiтней, мой лес»

23 мая 2026
Читать новость
Общество

В Могилёве завершился областной слет юных спасателей пожарных

22 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем