Темы

Ім працаваць ахвота

Набліжаецца да завяршэння чацвёртая вучэбная чвэрць, за якой вучнёўскую дзетвару і моладзь чакаюць самыя цёплыя і самыя працяглыя канікулы. Для некаторых школьнікаў стала ўжо добрай традыцыяй летам адпачынак спалучаць з працай. Вось і сяголета райкам БРСМ паклапаціўся, каб у тых, хто пажадае, была магчымасць працаўладкавацца. З ліку вучняў глускіх школ (пачынаючы з 14-гадовага ўзросту) плануецца стварыць тры працоўныя атрады. Як зазначыла першы сакратар райкама БРСМ Юлія Стаўская, працаваць падлеткі будуць на базе УКП “Жылкамгас”, два атрады па тры тыдні, і ў мясцовым лясгасе, адзін атрад на працягу двух тыдняў.
Акрамя таго, у мясцовых СВК гэтым летам на будаўніцтве малочна-таварных фермаў будуць працаваць 7 студэнцкіх атрадаў з Бабруйска. Яны сфарміраваны з тамтэйшых аўтатранспартнага, лесатэхнічнага, машынабудаўнічага і электратэхнічнага каледжаў. Усяго на Глушчыне ў трэцім працоўным семестры прымуць удзел 150 навучэнцаў. Іх размяшчэнне, пражыванне і харчаванне, як паведамілі нам у раённым камітэце маладзёжнай арганізацыі, згодна з папярэдняй дамоўленасцю — справа гаспадарак.

Последние новости

Актуально

На территории Глусского района проводится специальная программа «Мак»

2 августа 2025
Читать новость
Актуально

Сколько занятых в экономике Глусского района

2 августа 2025
Читать новость
АПК

Поле зовет. Экипаж агрофирмы «Славгородский»

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Встреча Лукашенко и Путина проходит на Валааме

1 августа 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе проходит турслет

1 августа 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 2—3 августа

1 августа 2025
Читать новость