Темы

Каб былі чысціня і парадак

Каб былі чысціня і парадак

У раённым суботніку, што адбыўся 31 кастрычніка, удзельнічала 1 520 чалавек, з іх каля 900 — непасрэдна ў гарадскім пасёлку, паведамілі рэдакцыі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. 

У Глуску былі арганізаваны работы па навядзенні парадку на вуліцы Кірава, каля могілак па вуліцы Акцябрскай, на аўтастанцыі, у раёне стадыёна і ў другіх месцах. Работнікі “Жылкамгаса” былі заняты на ўборцы паркаў — цэнтральнага і каля СШ № 2, сквераў — каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам і каля магазіна “Удобный”, таксама яны добраўпарадкавалі мемарыял “Воінская Слава” і другія аб’екты. Многія работнікі выйшлі на ўборку тэрыторый каля сваіх устаноў і прадпрыемстваў або замацаваных за арганізацыямі вуліц.

На суботнік выйшлі і каля 300 прадстаўнікоў сельскіх гаспадарак, яны наводзілі парадак на мехдварах, фермах, вакол адміністрацыйных будынкаў — прыбіралі бытавое і будаўнічае смецце, выкошвалі пустазелле, уцяплялі аконныя рамы і праёмы на МТФ. Акрамя іншых работ, у калгасах “Слаўгарадскі” і “Зара” праводзілася дыскаванне прыфермскіх тэрыторый, работнікі РАПТЗа разворвалі прыфермскую тэрыторыю ў Балашэвічах, у эксбазе разбурана 4 ужо непатрэбныя воданапорныя вежы, у калгасе “Зара камуны” — 3.

У сельскай мясцовасці суботнік арганізоўвалі сельвыканкамы, у выніку ліквідавана 38 несанкцыяніраваных звалак, вывезена смецце з 10 грамадзянскіх могілак, прыбраны воінскія пахаванні, скверы і паркі, вяліся работы па ўстаноўцы новай агароджы на могілках у вёсцы Пагост.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Образование

В Глусском районе с 8 по 12 сентября проходит Неделя Белорусской республиканской пионерской организации

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко провел встречу с представителем Президента США Джоном Коулом

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко принял верительные грамоты послов зарубежных стран

11 сентября 2025
Читать новость
АПК

У Никиты Прибыша — своя тысяча!

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Госнаград удостоены 68 представителей различных сфер деятельности 

11 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Всемирный день оказания первой помощи отмечается 13 сентября

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем