Темы

Карэкцыйны Цэнтр падзяліўся вопытам

Карэкцыйны Цэнтр падзяліўся вопытам

Творчую справаздачу аб сваёй дзейнасці трымалі ў мінулым месяцы супрацоўнікі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

У сярэдзіне снежня тут адбыўся абласны семінар дырэктараў раённых і гарадскіх ЦКРНіР. Яго ўдзельнікаў прывітаў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Глускага райвыканкама Аляксандр Бельскі. “Я літаральна здымаю перад вамі шляпу, таму што ў вас вельмі складаная работа, — з такімі словамі звярнуўся Аляксандр Аляксандравіч да прысутных. — Складаная не толькі тым, што трэба вучыць дзяцей, якім навучанне даецца вельмі цяжка. Ваш участак работы складаны ў першую чаргу таму, што вельмі мала людзей разумеюць патрэбнасць і карыснасць гэтай работы”.

Метадыст аддзела адукацыі Наталля Някрасава расказала аб напрацоўках у галіне спецыяльнай адукацыі раёна. Пасля гэтага ўдзельнікі семінара азнаёміліся з вопытам работы Глускага ЦКРНіР па фарміраванні жыццёва важных практычных уменняў у дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

 Заўважу, што ў Глуску склалася ўнікальная мадэль працы з “асаблівымі” дзецьмі і маладымі інвалідамі. Пад адным дахам не проста суседнічаюць, а цесна ўзаемадзейнічаюць структуры двух Міністэрстваў — сацыяльнай абароны і адукацыі. Аб гэтым гаварыла дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Людміла Сяргейчык: “Тут мы ўсе разам, няма раздзялення на сваіх і чужых. Нашы выпускнікі, а іх ужо было пяць, часам заходзяць да нас на заняткі, удзельнічаюць у нашых мерапрыемствах, працягваюць зносіны. Нават тэрытарыяльна няма падзелу, маўляў, у гэтым крыле займаюцца выхаванцы ЦКРНіР, а ў другім — тыя, хто наведвае  аддзяленне дзённага знаходжання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання”.

Пасля завяршэння дзелавой часткі семінара з музычным прывітаннем для яго ўдзельнікаў выступілі выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і Веснаўскага дзіцячага дома-інтэрната.

 Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Президент подписал указ о деятельности в сфере игорного бизнеса

6 июня 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе прошли соревнования санитарных формирований гражданской обороны

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко – Патриарху Кириллу: за Беларусь вы можете быть абсолютно спокойны

6 июня 2025
Читать новость
Актуально

За собаку в ответе хозяин. Отвечает участковый инспектор милиции Глусского РОВД

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Уникальная площадка для обмена опытом. Лукашенко направил приветствие участникам медиафорума и “Золотой Литеры”

6 июня 2025
Читать новость