Темы

Казка прыходзіць да ўсіх

Казка прыходзіць да ўсіх

Гэты званок паступіў да нас у рэдакцыю неўзабаве пасля Новага года. Адчувалася, што жанчына на другім канцы проваду вельмі ўзрушаная і расчуленая. А як жа?! Яны ўдваіх з мужам людзі ўжо вельмі немаладыя: Піліп Фаміч Байкоў – ветэран і інвалід вайны, сама Раіса Іванаўна на некалькі гадоў маладзейшая за яго, разам пражылі 65 гадоў, за свой доўгі век пабачылі ўсякага, але гэта навагодняя гісторыя з імі адбылася ўпершыню. Спачатку пазванілі з першай школы і пацікавіліся, ці будуць яны дома ў пэўны дзень і пэўны час, калі ж гаспадары дома разважалі над тым, што б значыў гэты званок, у дзверы пастукалі і ў пакоі з’явіліся… сапраўдны Дзед Мароз і Снягурачка. Зразумела, і Піліп Фаміч, і Раіса Іванаўна ведаюць, што такія героі бываюць толькі ў казках, але ў той момант ім ад нечаканасці і сапраўды падалося, што яны апынуліся ў казцы.
“Мы старыя людзі, але радаваліся, як дзеці – настолькі незвычайна ўсё было для нас, – прадаўжала свой расповед жанчына. – Што і казаць, нас не забываюць, наведваюць і з былой работы, і школьнікі прыходзяць чым дапамагчы, але вось так, з Дзедам Марозам і Снягурачкай пад Новы год, – было ўпершыню. Вялікае дзякуй і гэтым юным валанцёрам (а гэта былі менавіта яны, з СШ №1 і з гімназіі, – аўт.), і іх настаўнікам, асабіста дырэктару Валянціне Іванаўне Сыцька, што арганізавалі такую цудоўную акцыю, зрабілі нам такі незвычайны падарунак. Мы так расхваляваліся, так расчуліліся, што доўга не маглі супакоіцца і вырашылі праз газету сказаць, якая цудоўная ў нас моладзь, з якой увагай і павагай ставіцца яна да старэйшага пакалення. Дзякуй ім усім”.
Сапраўды, у жыцці заўсёды ёсць месца казцы. І стварыць яе ў нашых сілах. Так і зрабілі валанцёры, зрабілі і не памыліліся. Малайцы!

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота А.ДЗЕМІДЗЕНКІ

Последние новости

Образование

Большой ремонт прошел летом в Заелицкой школе

16 августа 2025
Читать новость
Актуально

На крючке у азартной игры: как понять, что ты попал и как справиться с зависимостью

15 августа 2025
Читать новость
Происшествия

В Могилёве дети нашли спички: сгорел гараж и автомобиль

15 августа 2025
Читать новость
АПК

Жніво-2025: ёсць першая зорка!

15 августа 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Куда сходить и что посмотреть в Глуске 16—17 августа

15 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко подписал указ о повышении пенсий с 1 сентября. Они вырастут в среднем на 5% 

15 августа 2025
Читать новость