Темы

Кранальныя словы клятнянскага школьніка

Кранальныя словы клятнянскага школьніка
Пераможца паэтычнага конкурсу Дзмітрый Статкевіч і яго настаўніца Галіна Міхайлаўна Марціновіч

Дзевяцікласнік Клятнянскай школы Дзмітрый Статкевіч — хлопец сур’ёзны і маўклівы. З тых, што гавораць толькі тады, калі сапраўды ёсць што сказаць. Такі вывад я зрабіла падчас нашай з Дзмітрыем нядаўняй сустрэчы, тое ж пацвярджае яго класны кіраўнік і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Галіна Марціновіч.

Тым не менш словам ён валодае добра, нават рыфмуе, калі трэба. Увогуле да паэзіі не схільны, але, даведаўшыся, што Беларускі фонд міру аб’явіў паэтычны конкурс “Шчасце жыць у мірнай краіне”, узяў і напісаў верш. “Звычайна дзеці звяртаюцца за тлумачэннямі, як пісаць ды пра што пісаць, — гаворыць Галіна Міхайлаўна, — а Дзіма паслухаў, што праводзіцца такі конкурс, як звычайна, прамаўчаў, а праз пэўны час прыносіць гатовую работу. Ніхто яму не дапамагаў, сам справіўся, я толькі прагле-дзела, каб не было апісак і памылак”.

Раённая камісія выбрала верш Дзімы Статкевіча сярод іншых, дасланых на конкурс, на абласны этап. Таксама былі прызнаны лепшымі і адпраўлены на вобласць работы Марыі Грамыкі з сярэдняй школы № 2 і Юліі Калошкі з гімназіі. Верш Дзімы Статкевіча “Цаніце мір!” на абласным этапе ўвайшоў у тройку лепшых работ, і на рэспубліканскім этапе Дзмітрыю прысуджана другое месца (ад Магілёўскай вобласці). На лінейках 1 верасня ў сваіх школах Дзмітрый Статкевіч, Юлія Калошка і Марыя Грамыка атрымалі адпаведныя дыпломы і падарункі, да таго ж Дзіму запрасілі ў Мінск на ўрачыстае мерапрыемства. Апроч гэтага, па выніках конкурсу выдадзены зборнік “Дзеці за мір”, у яго ўвайшлі і вершы глускіх школьнікаў.

Дарэчы, гэта не першая конкурсная работа Дзмітрыя Статкевіча, штогод ён удзельнічае ў самых розных конкурсах сачыненняў, якія аб’яўляюць у школе. Праўда, прызавыя месцы дагэтуль былі толькі на раённых этапах. Дзіма не крыўдзіцца, тым болей што на лаўры літаратараў не прэтэндуе, і ўвогуле, яго любімы школьны прадмет — геаграфія. А яшчэ, расказала яго класны кіраўнік, Дзіма вельмі эрудыраваны, начытаны, любіць інтэлектуальныя гульні і можа, калі спатрэбіцца, “выцягнуць” усю каманду.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота аўтара

Цаніце мір!

Як добра раніцай светлай, іскрыстай

Прабегчы па лузе халодным, расістым!

Узняць свае рукі да сонца, да неба,

Баяцца пажараў і стрэлаў не трэба,

Не трэба ўцякаць табе з роднае хаты,

Бо недзе паблізу страляюць гарматы,

Страчаць кулямёты і рвуцца снарады,

Гарыць ўсё навокал і гінуць салдаты.

Не трэба нам слухаць, як дзеці галосяць,

Як хлеба, галодныя, жаласна просяць,

Як маці, прыкрыўшы сабою малога,

Крычыць у адчаі: “Трывога! Трывога!”

А можна спакойна, без страху, прачнуцца,

Зямлі сваёй роднай і маме ўсміхнуцца,

Сказаць на ўвесь голас: “Дзень добры, вітаю!”

Жыву я шчасліва і гора не знаю.

Я знаю, якою цаною ўсё гэта далося,

Каб людзям у міры і шчасці жылося,

Каб сонца не згасла, не плакалі дзеці,

Каб толькі ўсмешкі гулялі па свеце.

Зямны свой паклон я аддам ветэранам,

Якіх ужо  мала — памерлі ад ранаў.

Тым, хто ў пекле вайны тае страшнае згінуў,

Каб мелі мы шчасце — жыць ў мірнай краіне.

Каб ціш і спакой нас усіх акружалі,

Каб жыта сярпамі на полі мы жалі,

Каб кветкі ў лузе, цяпло з вышыні…

Цані гэта, дружа, навекі цані!

Последние новости

Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня Независимости помиловал 16 осужденных

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОЧС. Безопасное Купалье

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что будет на «Купалье» в Александрии

2 июля 2025
Читать новость