Стала ўжо традыцыяй правядзенне рэспубліканскага фестывалю “Вясёлкавы карагод” сярод дзяцей з асаблівасцямі псіхафізі-чнага развіцця, дзяцей-інвалідаў і выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. У цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі была наладжана выстава работ выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, работы для якой падрыхтавалі 46 навучэнцаў школ і адна выхаванка дашкольнай групы. 28 навучэнцаў прынялі ўдзел у конкурсе мастацкай самадзейнасці, што адбыўся ў актавай зале гімназіі. Чацвёртага сакавіка журы, у склад якога ўвайшлі галоўныя спецыялісты аддзела адукацыі Ніна Беразоўская і Алена Ачыновіч, загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Ірына Леўчанка, метадыст аддзела адукацыі Наталля Някрасава і дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання Людміла Сяргейчык, падвяло вынікі раённага этапа гэтага конкурсу. Паверце, журы сапраўды было няпроста вызначыць лепшых. Кожны, хто выходзіў на сцэну — ці спяваць, ці танцаваць, — стараўся, задзейні-чаў усю сваю энергію і здольнасці. Нельга было не заслухацца песняй “Мама”, якую выбралі для конкурсу і выканалі кожны па-свойму адразу два ўдзельнікі — Валерый Маліноўскі, выхаванец Веснаўскага дома-інтэрната, і Валерый Мохнеў, вучань Усцярхоўскага ВПК. А калі на сцэну выйшлі навучэнцы гімназіі з танцам “Валенкі”, а пасля іх яшчэ і выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната ў заліхвацкім марацкім танцы, то ногі самі запрасіліся ў скокі. Пералічыць усіх, хто прымаў удзел у конкурсе, з-за абмежаванасці газетных старонак немагчыма. Таму проста адзначым, што ўсе ўдзельнікі атрымалі Дыпломы рознай ступені, а тыя навучэнцы, якія занялі першыя месцы, прымуць удзел у занальным этапе рэспубліканскага фестывалю “Вясёлкавы карагод”, што адбудзецца 4 красавіка ў Бабруйску.
А.ВАСІЛЕЎСКАЯ Фота С.РУДЗІНСКАГА
Теги
Последние новости
Актуально
Что нужно знать владельцам велосипедов
12 июля 2025
Власть
Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента
12 июля 2025
Год благоустройства
В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству
12 июля 2025
АПК
В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж
11 июля 2025
Актуально
Будьте осторожны на воде
11 июля 2025
Год благоустройства
Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе