Темы

Лета школьнае, працоўнае…

Лета школьнае, працоўнае…


Мяккі інвентар для раённай бальніцы і Веснаўскага дома-інтэрната, шторы для фізкультурна-спартыўнага клуба і дзіцяча-юнацкай спартшколы, а таксама рамонт мэблі ў сваіх класах і школах — гэтымі відамі работ будуць займацца летам  мясцовыя школьнікі ў рамках другаснай занятасці. Працоўныя брыгады створаны пры школе № 2 (32 чалавекі), Усцярхоўскім (18 вучняў) і Заеліцкім (11 школьнікаў) вучэбна-педагагічных комплексах, а таксама пры Цэнтры творчасці, тут будуць працаваць дзве брыгады — 20 і 39 дзяцей. Акрамя таго, для працоўнай занятасці школьнікаў арганізоўваецца работа лагераў працы і адпачынку: з 10 чэрвеня яны пачалі сваю работу пры школе №1, гімназіі і Клятнянскім ВПК і будуць дзейнічаць да 29 чэрвеня, а з 14 чэрвеня па 5 ліпеня лагер працы і адпачынку будзе працаваць у Заеліцы. Датацыя з бюджэту на кожнае дзіця складае 395 тысяч на 18 дзён, і па 350 тысяч выдаткоўваецца бюджэтных сродкаў на кожнага адпачываючага ў лагерах адпачынку дзённага знаходжання пры школах. З трэцяга чэрвеня такія летнікі працуюць у першай і другой глускіх школах, гімназіі, а таксама Завалочыцах, Заеліцы і Катцы. З панядзелка 10 чэрвеня пачалася другая змена ў школьным лагеры ў Клетным, а з 24 чэрвеня па 17 ліпеня расчыніць свае дзверы перад адпачываючымі лагер дзённага знаходжання пры Усцярхоўскім ВПК. Бацькоўская даплата на харчаванне залежыць ад узросту дзіцяці: ад шасці да дзесяці гадоў — 5 тысяч 50 рублёў на дзень, ад 11 да 13 гадоў — 7 тысяч 600 рублёў і на харчаванне ў школьным лагеры падлеткаў ад 14 да 17 гадоў бацькі даплачваюць па 9 тысяч 550 рублёў за дзень. Усяго за тры змены пры школах адпачнуць і пройдуць аздараўленне 320 вучняў, і яшчэ 90 школьнікаў з карысцю правядуць час у лагерах працы і адпачынку, 120 хлопчыкаў і дзяўчынак адчуюць смак уласнага хлеба, працуючы па праграме другаснай занятасці школьнікаў. Лета школьнае, звонкае, вясёлае дае шанц кожнаму раскрыць і рэалізаваць свае фізічныя магчымасці, творчыя здольнасці, паспрабаваць сябе ў працоўнай дзейнасці.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

На здымку: брыгада лагера працы і адпачынку СШ № 1 на будаўнічым аб’екце “Рамбуда”

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Памяти много не бывает. 15 лет назад на Мыслочанской горе был установлен памятник жертвам Холокоста

5 мая 2025
Читать новость
Здоровье

Со знаком особого отличия. Нина Лисица удостоена звания «Отличник здравоохранения»

5 мая 2025
Читать новость
Общество

Последствия непогоды в Могилёвской области

5 мая 2025
Читать новость
Общество

МЧС: на водоемах Беларуси в 2024 году спасено более 210 человек, в том числе 53 ребенка

5 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии священной даты – 80-летия Победы – вручил государственные награды

5 мая 2025
Читать новость
Гісторыя Глушчыны

Як і хто выдаваў глускую газету ў ваенны час

5 мая 2025
Читать новость