Темы

Маладыя і перспектыўныя

Маладыя і перспектыўныя

Маладосць — гэта заўсёды перспектыва. А маладосць плюс добрая адукацыя і першыя практычныя напрацоўкі — гэта трайная перспектыва — перспектыва асабістая, перспектыва для прадпрыемства і перспектыва для раёна, дзе працуе менавіта такая моладзь. Вось чаму рабоце з найбольш актыўнымі маладымі спецыялістамі, а таксама з тымі, хто станоўча праявіў сябе на вытворчасці і ўключаны ў перспектыўны рэзерв кадраў, — пад асаблівай увагай раённай улады. Замацаваць такіх спецыялістаў у раёне — задача няпростая, але яе вырашэнне надзвычай важнае для далейшага яго развіцця. Адным з крокаў у гэтым накірунку стаў раённы семінар-нарада, што быў праведзены 14 чэрвеня для маладых спецыялістаў і асоб, уключаных у перспектыўны рэзерв кадраў Глускага райвыканкама. У ім прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша, яго намеснік па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Люд-міла Клыга, старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, загадчык сектара перападрыхтоўкі і рэзерву кадраў упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама Ірына Давыдзенка.

Калі кіраўнік раёна прадстаўляў кожнага з удзельнікаў, то шмат у каго з іх у пасадах былі словы “галоўны”, “вядучы”, “загадчык” або “начальнік”, а гэта сведчыць пра тое, што кантынгент падабралі сапраўды перспектыўны. Таму, пазнаёміўшы прысутных з гісторыяй глускага краю, Юрый Дымша выказаў спадзяванне, што яны захочуць тут застацца і пасля адпрацоўкі, каб памнажаць яго багацце, далей упрыгожваць тую зямлю, дзе адбывалася іх станаўленне як спецыялістаў. Відэафільм пра Глускі раён, як і наведванне мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея, толькі падмацавалі сказанае старшынёй райвыканкама пра ціхую, прыгожую, працавітую Глушчыну і яе добрых, таленавітых людзей. Далей у праграме семінара былі аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў і Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Многія з маладых спецыялістаў трапілі сюды ўпершыню, таму ім цікава было даведацца пра тое, што будынак гэты ўзведзены з дапамогай ірландскай дабрачыннай арганізацыі “Праект дапамогі дзецям Чарнобыля”, аб чым сведчыць і спецыяльна ўсталяваная там шыльда. Упершыню многія пабывалі і на малочна-таварным комплексе на 700 галоў у аграгарадку Бярозаўка. Як зазначыў намеснік начальніка па жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Генадзь Казюка, у раёне ёсць чатыры гаспадаркі, па якіх вытворчасць малака меншая, чым на адным гэтым комплексе, таму і для аграгарадка, і для СВК “Калгас “Зара” гэта вельмі значны гаспадарчы аб’ект. Важнымі сацыяльнымі аб’ектамі ў сельскай мясцовасці з’яўляюцца фельчарска-акушэрскі пункт і сельскі Дом культуры, пра работу якіх расказалі галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Пятрова і начальнік аддзела культуры Наталля Гулевіч. Што да школы ў Бярозаўцы, то на гэта лета для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак яна стала яшчэ і месцам размяшчэння раённага аздараўленчага лагера “Гарадок”,  па словах намесніка начальніка раённага аддзела адукацыі Аляксандра Леўчанкі, умовы для адпачынку, харчавання, бытавыя зручнасці тут адпавядаюць усім патрабаванням. Маладыя спецыялісты маглі ўпэўніцца ў гэтым, паглядзеўшы ўтульныя спальныя пакоі, светлую сталовую, гульнёвую і спартыўную пляцоўкі.

Падвядзенне вынікаў работы семінара-нарады адбылося ў зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта, дзе агульную карціну ўсяго ўбачанага дапоўнілі намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валерый Глаз, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена Трыбуш, першы сакратар райкама БРСМ Юлія Стаўская. Кіраўнікамі не нараджаюцца — кіраўнікамі становяцца, упэўнена загадчык сектара перападрыхтоўкі і рэзерву кадраў упраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Ірына Давыдзенка, і шлях да гэтага — праз добрую тэарэтычную падрыхтоўку, праз усе ступені практычнай дзейнасці і праз пастаянную самаадукацыю. Юрый Дымша, падзякаваўшы ўсім за ўдзел у рабоце семінара, пажадаў маладым і перспектыўным кадрам вучыцца ў добрых кіраўні-коў рабоце з падначаленымі, заўсёды бачыць і цаніць у людзях іх лепшыя якасці і памятаць, што ніхто за нас не зробіць прыгожым і багатым тое месца, дзе мы жывём.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

 

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Памяти много не бывает. 15 лет назад на Мыслочанской горе был установлен памятник жертвам Холокоста

5 мая 2025
Читать новость
Здоровье

Со знаком особого отличия. Нина Лисица удостоена звания «Отличник здравоохранения»

5 мая 2025
Читать новость
Общество

Последствия непогоды в Могилёвской области

5 мая 2025
Читать новость
Общество

МЧС: на водоемах Беларуси в 2024 году спасено более 210 человек, в том числе 53 ребенка

5 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии священной даты – 80-летия Победы – вручил государственные награды

5 мая 2025
Читать новость
Гісторыя Глушчыны

Як і хто выдаваў глускую газету ў ваенны час

5 мая 2025
Читать новость