Темы

Меркаванне Алега Дзячэнкі па выніках візіту Патрыярха Кірыла ў Беларусь і яго сустрэчы з Прэзідэнтам нашай краіны

Меркаванне Алега Дзячэнкі па выніках візіту Патрыярха Кірыла ў Беларусь і яго сустрэчы з Прэзідэнтам нашай краіны

Алег Дзячэнка, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, падзяліўся з журналістамі сваім меркаваннем па выніках візіту Патрыярха Кірыла ў Беларусь і яго сустрэчы з Прэзідэнтам нашай краіны, што адбыліся 6 чэрвеня.

“Візіт Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў нашу краіну вельмі важны для ўмацавання праваслаўнага адзінства, якому ў сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне кінуты сур’ёзны выклік з боку недружалюбных рэлігійных і палітычных сіл, што знаходзяцца ў блізкім і далёкім замежжы. Царкоўны раскол, захопы і знішчэнне праваслаўных храмаў, спусташэнне манастыроў, цкаванне святароў і абмежаванне рэлігійнай дзейнасці, распальванне міжканфесійнай варожасці — вось да чаго прывяла палітыка кіруючай вярхушкі кіеўскага марыянетачнага рэжыму”, — сказаў дэпутат.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі, наадварот, дзяржавай захоўваецца і падтрымліваецца на самым высокім узроўні міжканфесійны мір, а канфесійная палітыка будуецца на аснове павагі да правоў і інтарэсаў вернікаў.

Дасягненні Беларусі ў сферы дзяржаўна-канфесійных адносін відавочныя: за апошнія 30 гадоў колькасць зарэгістраваных рэлігійных арганізацый павялічылася больш як у 3 разы, рэзюмаваў дэпутат. Яны дынамічна развіваюцца і паўнацэнна ажыццяўляюць гаспадарчую, дабрачынную, міжнародную і іншую дзейнасць.

Последние новости

Здоровье

В Глуске поздравления принимали медицинские работники

12 июня 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе извлекли останки двух мирных жителей деревни Стяг, погибших от рук фашистов

12 июня 2025
Читать новость
Образование

Новая профилизация в УО «БГСХА»: интенсивные технологии пчеловодства

12 июня 2025
Читать новость
Власть

Кадры, идеология, работа с гражданами. Что Лукашенко требует от политического штаба Президента

12 июня 2025
Читать новость
Культура

На «Купалье» в Александрию пустят 14 дополнительных поездов

12 июня 2025
Читать новость
Образование

Журналисты посетили оздоровительный лагерь «Прометей» Глусской СШ № 2 им. И. И. Захаренко

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем