Темы

На ўборцы снегу

На ўборцы снегу

Зноў снег, і зноў ён пачаў работу яшчэ ўночы. Прычым яго каляя не вуліца, а тратуары і больш вузкія месцы, тыя, дзе ходзяць людзі і дзе звычайны трактар з адвалам не праедзе і не развернецца.

Анатоль Варанчукоў чысціць ад снегу тратуары Глуска

Новая ўборачная машына “Беларус” МТЗ-320.4, невялікі манеўраны трактарчык, Глускаму ўнітарнаму камунальнаму прадпрыемству “Жылкамгас”  і яшчэ 15 “Жылкамгасам” вобласці выдзелена Магілёўскім аблвыканкамам падчас абласных “Дажынак”. Прыбыла новая тэхніка ў Глуск напрыканцы лістапада, а ўжо 3 снежня выйшла ў першы рэйс. Трактар аснашчаны адвалам для ўборкі снегу, а таксама шчоткай, таму работа для яго знойдзецца як снежнай зімой, так і ў іншыя поры года.

Працуе на новым МТЗ-320.4 Анатоль Варанчукоў, па-першае, гэта адзін з найбольш вопытных вадзіцеляў прадпрыемства (у “Жылкамгасе” ён ужо 16 гадоў), па-другое, палівачная машына, на якой ён ездзіў да гэтага, зараз незапатрабаваная. Ці лёгка яму працаваць на гэтым кампактным снегаўборачным трактары, мы пытацца не сталі, калі пачулі, што гэтую змену ён пачаў у тры гадзіны ночы, і калі ўбачылі, колькі яму даводзіцца манеўраваць, прыбіраючы снег на бульвары Грахоўскага. А ўвогуле ж яго маршрут і сфера яго адказнасці — гэта ўсе тратуары Глуска — ад былой мэблевай фабрыкі да бальніцы і далей, ад “сямі вятроў” і за першую школу. Часам, калі з-за снегу нічога не бачна, даводзіцца рухацца выключна па прыборах, кажа ён, да таго ж вузкія месцы патрабуюць большай дакладнасці руху і ўважлівасці, тым больш цёмначы. Словам, работа даволі напружаная, мы гэта зразумелі самі, а снег, які ішоў не перастаючы, не даваў магчымасці марудзіць ці адпачываць. Таму Анатоль Іванавіч доўга не стаяў, а зноў узяўся за работу. Яе ў снежнае надвор’е камунальнікам хапае: і тым рабочым, што чысцяць снег уручную, і тым вадзіцелям і трактарыстам, што заняты снегаўборкай на шасці адзінках розных відаў тэхнікі.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ  

Последние новости

Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня Независимости помиловал 16 осужденных

2 июля 2025
Читать новость